возера на мяжы Міёрскага і Браслаўскага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р.Вята, за 18 км на ПдЗ ад г. Міёры. Пл. 1,05 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 14,5 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 16,2 км². Схілы катлавіны ўзвышаныя, месцамі стромкія, пераважна пад хмызняком, у паўн.-зах. частцы востраў пл. 0,2 га. Дно да глыб. 2 м пясчанае або глеістае, глыбей выслана сапрапелем. Злучана каналам з воз. Укля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НАВА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Вята, за 13 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 1,27 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі каля 7 км. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, разараныя, на Пн да 30 м, пад хмызняком. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, на З нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбакаводная зона глеістая. На У выцякае ручай у воз. Укля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЯ́ВЫ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Вята, за 15 км на ПнЗ ад г. Міёры. Пл. 0,42 км², даўж. 980 м, шыр. 730 м, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 6,28 км². Схілы катлавіны на Звыш. 10—12 м, часткова разараныя, на У 3—5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пд сплавінныя. Некалькі заліваў. Дно плоскае сапрапелістае, уздоўж зах. і ўсх. берагоў пясчанае. Зарасло падводнай расліннасцю. Злучана ручаём з воз. Набіста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЖА,
возера ў Беларусі, у Мёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Вята, за 12 км на ПдЗ ад г. Мёры, уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёраў. Пл. 2,94 км², даўж. 2,62 км, найб.шыр. 1,11 км, найб.глыб. 5,1 км. Пл. вадазбору 24,4 км².
Схілы катлавіны на Пд, ПдЗ і Увыш. 8—10 м, месцамі да 17 м, пад лесам, на Пн і ПнЗ разараныя. На У да возера прымыкае балота, берагі месцамі сплавінныя, паўн. і зах. абразійныя, часта зліваюцца са схіламі. 2 астравы агульнай пл. 1 га. Злучана пратокай (шыр. 200 м) з воз. Абстэрна; упадае рэчка без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАЛО́ССЕ, Запалоскае возера,
у Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Вята, за 13 км на ПнЗ ад г. Міёры. Пл. 0,37 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 6,9 м, даўж. берагавой лініі 3,8 км. Пл. вадазбору 13,1 км². Схілы катлавіны выш. 15—25 м, у верхняй ч. разараныя, на З парослыя лесам. Берагі высокія, абрывістыя, на ПнЗ зліваюцца са схіламі, на ПдУ і ў паўн. заліве сплавінныя, усюды пад хмызняком. Дно складанай будовы (упадзіны чаргуюцца з мелкаводнымі і астраўнымі падняццямі), уздоўж берагоў пясчанае, глыбей глеістае. 3 астравы агульнай пл. 2 га. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧО́ЎНА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Вята (цячэ праз возера), за 7 км на ПнЗ ад г. Міёры, каля в. Рускае Сяло. Пл. 1,14 км², даўж. 1,48 км, найб.шыр. 950 м, найб.глыб. 2,6 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 357 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Схілы катлавіны на 3, ПнЗ і ПдЗ слаба выражаныя, забалочаныя, на ПнУ, У і Пд спадзістыя. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя, забалочаныя і ўкрытыя хмызняком, на 3, ПнЗ і ПдЗ сплавінныя. Дно сапрапелістае. Зарастае, шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці 100—150 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́МАЎКА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Вята, за 8 км на ПдЗ ад г. Міёры. Пл. 1,63 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 680 м, найб.глыб. 29,9 м, даўж. берагавой лініі 6 км, пл. вадазбору 14,4 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з 2 плёсаў — глыбакаводнага зах. Гоўцы і ўсх. Сумаўка (глыб. 15,8 м). Схілы выш. 1—5 м, на Пд і ПдЗ разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі забалочаныя, на Пн і З участкамі да 0,8 м, на У зліваюцца са схіламі. Прыбярэжная зона пясчаная, глыбей дно ілістае. Шыр. паласы расліннасці да 15 м. Упадае ручай з возера без назвы, выцякае ручай у воз. Сярэднік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЎКО́ Франц (Франц Іванавіч; н. 3.5.1953, в.Вята Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. З 1986 у бюро прапаганды маст. л-ры Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1991 у газ. «Віцебскі рабочы», з 1993 у Віцебскім тэхнал. ун-це, з 1999 сакратар Віцебскага абл. аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1987. У зб-ках прозы «З чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997), «Удог» (2001) раскрывае маральна-этычныя і сац. праблемы сучаснасці, даследуе бел. грамадства на пераломных гіст. этапах. Аўтар навукова-папулярнага даследавання «Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай мовы» (1997), казак і апавяданняў для дзяцей, публіцыстычных і навукова-папулярных артыкулаў і інш.
Літ.:
Марціновіч А. Кавальчук у ролі... Шэрлака Холмса // Полымя. 1998. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́КЛЯ, Укла,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Вята, за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёраў. Пл. 9,83 км², даўж. 5,8 км, найб.шыр. 2,8 км, найб.глыб. 25 м. даўж. берагавой лініі 19,9 км, пл. вадазбору 69,3 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы на Пн і Пдвыш. 10—12 м, на З і У нізкія, забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на З і У забалочаныя, на ПдУ (у заліве) высокія, стромкія, завалуненыя. Дно да глыб. 3—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем.
Мінералізацыя вады да 230 мг/л, празрыстасць да 3,5 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 2—2,5 м, шыр. паласы расліннасці 150—200 м. Выцякае ручай у воз. Абстэрна, упадаюць некалькі ручаёў, у т. л. з воз. Інава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭГА́К-ГАЛУБО́ВІЧ Гелена (1902, г. Івана-Франкоўск, Украіна — 1979),
бел. і польскі археолаг. Дацэнт (1956), праф. (1968). Скончыла Львоўскі ун-т (1930). З 1931 супрацоўнік кафедры археалогіі Віленскага ун-та, з 1940 — Літоўскага музея мастацтва. У 1945 супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. З канца 1945 ад’юнкт кафедры археалогіі Тарунскага, у 1950—56 — Вроцлаўскага ун-таў. У 1930-я г. разам з мужам У.Галубовічам праводзіла археал. раскопкі на тэр. Глыбоцкага, Лідскага, Міёрскага, Навагрудскага, Пастаўскага і інш. раёнаў каля в.Вята, Наўры, Паддубнікі, Чарневічы, Чурылава і інш.
Тв.:
Zabytki archeologiczne województwa Wileńskiego i Nowogródzkiego. Wilno, 1936;
Słowiańskie groby kurhanowe koło Czemiewicz w pow. Dziśnieńskim // Wiadomości archeologiczne. Warszawa, 1939. T. 16;
Славянские поселения правобережной Дисны в Вилейском округе БССР (разам з У.Галубовічам) // Краткие сообщения Ин-та истории материальной культуры АНСССР. М., 1945. Вып. 11.