АМПЛІТРО́Н [ад лац. amplifico узмацняю + (элек)трон],
магутная электравакуумная прылада магнетроннага тыпу для ўзмацнення ЗВЧ ваганняў; плацінатрон, які працуе ў рэжыме ўзмацнення. Выхадная магутнасць да 10 МВт у імпульсе, ккдз да 80%, каэфіцыент узмацнення да 15 дБ. Выкарыстоўваецца ў выхадных каскадах радыёапаратаў (пераважна імпульсных).
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ву́сце, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Месца ўпадзення ракі (у мора, возера ці ў іншую раку).
В.
Прыпяці.
2.Выхадная адтуліна чаго-н.
В. ствала шахты.
В. сеткі.
|| памянш.ву́сцейка, -а, мн. -і, -аў, н. (да 2 знач.; спец.).
|| прым.ву́сцевы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРАТРО́Н,
электравакуумная прылада, у якой кінетычная энергія электронаў пераўтвараецца ў энергію звышвысокачастотнага поля адкрытага рэзанатара. Тэорыя распрацавана сав. фізікам Ф.С.Русіным (1966). Выкарыстоўваецца як высокастабільны генератар эл.-магн. ваганняў міліметровага і субміліметровага дыяпазонаў з нізкім узроўнем шумаў. Асн. параметры: даўж. хвалі 0,1—100 мм, выхадная магутнасць да 10 Вт, перастройка частаты да 30%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ábfindungsgeldn -es, -er
1) кампенса́цыя
2) адступны́я гро́шы; выхадна́я дапамо́га
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ду́ла, ‑а, н.
Ствол агнястрэльнай зброі. Шумідуб моўчкі чысціў дула кулямёта, час ад часу настаўляючы яго на агонь і пазіраючы, як у падзорную трубу.Шчарбатаў.//Выхадная адтуліна ствала. Лейтэнант.., убачыўшы пад носам дула нагана, даволі спрытна ўзняў рукі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПЕРЫЯДЫ́ЧНЫ ПРАЦЭ́С,
працэс пераходу дынамічнай сістэмы ў стан устойлівай раўнавагі, пры якім выхадная велічыня, што характарызуе такі пераход, набліжаецца да ўстойлівага значэння (крывая 1) або мае адзін экстрэмум (крывая 2). Напр., да аперыядычнага працэсу набліжаюцца ваганні вагальнай сістэмы пры павелічэнні страт энергіі ў іх да крытычнага значэння (у эл. вагальнага контуру крытычнае супраціўленне
, дзе L і C — індуктыўнасць і ёмістасць контуру адпаведна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФЕРЭНЦАВА́ЛЬНАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕ, дыферэнцыятар,
прыстасаванне для пераўтварэння ўваходнага ўздзеяння ў сігнал, які характарызуе скорасць змянення ўваходнай велічыні (з’яўляецца яе вытворнай). Напр., калі ўваходная велічыня — вугал павароту вала, то выхадная — частата яго вярчэння. У аналагавых выліч. машынах і прыладах кіравання выкарыстоўваюць схемы, з дапамогай якіх аперацыя дыферэнцавання выконваецца набліжана. Бываюць мех. (фрыкцыйныя, цэнтрабежныя і інш.), эл. (дыферэнцавальныя ланцугі, трансфарматары, актыўныя электронныя дыферэнцавальныя элементы), эл.-мех. (тахагенератары пастаяннага і пераменнага току і інш.). Выкарыстоўваюцца ў выліч. прыстасаваннях, сістэмах аўтам. рэгулявання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ву́сце, ‑я, н.
1. Месца ўпадзення ракі (у мора, возера); участак ніжняга цячэння ракі.
2.Выхадная адтуліна чаго‑н., выхад. Вусце ствала шахты. □ Удвух з Андрэем неслі яны сетку на бераг, трымаючы вусцем угору, і, толькі адышоўшыся далей ад вады, перавярнулі яе кулём на дол.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАВАЦІ́НА (італьян. cavatina памяншальнае ад cavata здабываць, атрымліваць),
невялікая лірычная арыя. Узнікла з каваты (заключны раздзел рэчытатыву). З канца 18 ст. часта выхадная арыя прымадонны або прэм’ера (К.Фігара з оперы «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта). У 19—20 ст. побач з віртуознай (К.Разіны з оперы «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) пашырана К. сузіральнага характару ва ўмерана павольным тэмпе, з песеннай мелодыкай (К.Антаніды з оперы «Іван Сусанін» М.Глінкі). Некат. К. — разгорнутыя арыі (К.Людмілы з оперы «Руслан і Людміла» Глінкі, Канчакоўны і Уладзіміра Ігаравіча з оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна). Часам К. наз. пявучыя інстр. п’есы.