павысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Высунуць, перамясціць на адкрытае месца ўсё, многае.

П. сталы на сярэдзіну хаты.

Дзеці павысоўвалі галовы з-пад стала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́зунг ло́зунг, -га м.;

вы́двинуть ло́зунг вы́сунуць ло́зунг;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сунуть сов. вы́сунуць, мног. павысо́ўваць, вы́ставіць, мног. павыстаўля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сунуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. высоўваць — высунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выстаўны́, ‑ая, ‑ое.

Які можна выставіць, высунуць. Выстаўная рама.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ткнуць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; зак., што.

Разм. Выставіць, паказаць вонкі; высунуць. Маладыя хлапчукі прылеглі пад мяшок і, як зайцы, баяліся выткнуць вушы. Чарот. Сарока села на раму, выткнула галаву на двор і доўга пазірала з пятага паверха, як унізе гуляюць дзеці. Пальчэўскі.

•••

Выткнуць нос — тое, што і высунуць нос (гл. высунуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мыкнуць

высунуць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́мыкну вы́мыкнем
2-я ас. вы́мыкнеш вы́мыкнеце
3-я ас. вы́мыкне вы́мыкнуць
Прошлы час
м. вы́мыкнуў вы́мыкнулі
ж. вы́мыкнула
н. вы́мыкнула
Загадны лад
2-я ас. вы́мыкні вы́мыкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́мыкнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́пнуць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; зак., што.

Выставіць, высунуць уперад. Выпнуць грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́двинуть сов.

1. вы́сунуць, (вытянуть — ещё) вы́цягнуць;

2. перен. (выделить) вы́ставіць, паста́віць, вы́сунуць;

3. перен. (предложить к избранию) вы́лучыць; см. выдвига́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)