detect [dɪˈtekt] v.

1. высо́чваць

2. выяўля́ць, знахо́дзіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

просле́живать несов.

1. (выслеживать) высо́чваць, прасо́чваць;

2. (исследовать, наблюдать) прасо́чваць, назіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

erspähen vt выгля́дваць, высо́чваць, віжава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Распаця́ківаць ’марудзіць, доўга разважаць услых, перш чым зрабіць што-небудзь’ (ветк., Ск. нар. мовы). Няясна; магчыма, да цяка́ць, ціка́цьвысочваць, шукаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НО́РНЫЯ САБА́КІ,

група парод паляўнічых сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання на жывёл, што хаваюцца ў норах (лісоў, барсукоў, янотападобных сабак і інш.). Гоняць звера па ходах нары, забіваюць яго там або выганяюць пад выстрал паляўнічага. У якасці Н.с. выкарыстоўваюцца вельштэр’ер, таксы, фокстэр’еры, лэйклендтэр’ер, ням. паляўнічы, або ягдтэр’ер, скайтэр’ер, чэш. тэр’ер, шатл., або скотчтэр’ер, і некат. інш. тэр’еры. Таксама могуць высочваць дзічыну, знаходзіць і прыносіць падстрэленую дзічыну на зямлі і ў вадзе, браць след і заганяць звера, працаваць па крывавым следзе, выкарыстоўваюцца ў паляванні на дзікоў (найб. буйныя); знішчаюць пацукоў у гасп. памяшканнях. Гл. таксама іл. да арт. Дэкаратыўна-пакаёвыя сабакі.

Норныя сабакі: 1 — лэйклендтэр’ер; 2 — ягдтэр’ер; 3 — скайтэр’ер; 4 — чэшскі тэр’ер.

т. 11, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

niuchać

незак.

1. нюхаць (тытунь);

2. разм. вынюхваць; высочваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

track2 [træk] v. сачы́ць, высо́чваць; напада́ць на след

track down [ˌtrækˈdaʊn] phr. v. дакапа́цца (да прычыны); вы́сачыць і злаві́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сцерагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; сцяро́г, сцерагла́, -ло́; -ражы́; -ражо́ны; незак., каго-што.

1. Вартаваць што-н.

С. коней.

С. пасевы ад птушак.

2. і з дадан. Уважліва назіраць, наглядаць за кім-, чым-н.

С., каб хто не парушыў парадку ў класе.

3. Высочваць каго-, што-н., падпільноўваць.

Паляўнічы сцеражэ звера.

4. перан. Не даваць парушыць, сачыць за захаванасцю чаго-н.

С. сон дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fhnden vi, vt (nach D, auf A) прасле́даваць, высо́чваць (каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ufspüren vt

1) высо́чваць; адшу́кваць, дабіра́цца (да чаго-н.)

2) учу́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)