Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wysysać
незак.высмоктваць, высысаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Су́тка, суто́к ’сасок, цыцка’ (Ласт.). Параўн. польск.sutka, sutek ’тс’, sutki ’грудзі’, якія Брукнер (527) параўноўвае з балг.су́ча ’ссаць’, лат.sukt ’тс’, ад кораня *su‑, прадстаўленага ў ст.-інд.sunoti ’выціскае’. Борысь (588) не выключае магчымай сувязі з і.-е.*seu̯‑/*su‑ ’сок, выціскаць сок, хлябтаць, ссаць, высмоктваць’, аднак не бачыць працягу ў славянскім матэрыяле. Адзінкавая фіксацыя прымушае меркаваць пра магчымае запазычанне з польскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ссаць ‘уцягваць у рот, смактаць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Федар. 4, Сл. ПЗБ, Варл., ТС). Укр.сса́ти, рус.соса́ть (пад уплывам слоў со́ска, сос — гл. Фасмер, 3, 725), стараж.-рус.съсати ‘ссаць’, съсъ ‘сасок, грудзі’, польск.ssać, каш.sësac, чэш.sáti, ст.-чэш.ssáti, славац.sať, серб.-харв.са̏ти, си̏сати, славен.sesáti, балг.си́сам, ст.-слав.съсати. Прасл.*sъsati (< *sъps‑ati) ‘ссаць, высмоктваць’, дзеяслоў з прэфіксам *s‑, каранёвая частка якога засноўваецца на паўн.-і.‑е. базе *seu̯‑p‑/*seu̯‑b‑ ад кораня *seu̯‑ ‘сок; выціскаць сок; ссаць, смактаць (сок)’; гл. Борысь, 573–574. Бязлай, 3, 229 праславянскае адносіць да і.-е.*seu̯‑p/b:*sū‑p/b; Фасмер (3, 725–726) і.-е.*su‑p/su‑b лічыць выклічнікам, а славянскі дзеяслоў гукапераймальным; параўн. ст.-інд.súpas ‘поліўка’, ст.-ісл.súpa ‘піць сёрбаючы’, ст.-в.-ням.sûfan ‘тс’. Гл. яшчэ Махэк₂, 538; Сной₁, 563; Скок, 3, 244; Глухак, 549; SEK, 4, 267; ЕСУМ, 5, 388–389.