высмо́ктваць гл. высмактаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адасса́ць, -ссу́, -ссе́ш, -ссе́; -ссём, -ссяце́, -ссу́ць; -ссі́; -сса́ны; зак.

1. што і чаго. Смактаннем аддзяліць, убавіць, высмактаць нейкую колькасць якой-н. вадкасці.

А. малака.

П’яўкі адассалі многа крыві.

2. Кончыць смактаць.

|| незак. адсыса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., чаго.

Высмактаць нейкую колькасць чаго‑н. Насмактаў камар крыві.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сосать сов. вы́смактаць, мног. павысмо́ктваць, вы́ссаць;

вы́сосать из па́льца вы́ссаць з па́льца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павысмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Высмактаць усё, многае. Павысмоктваць сок з апельсінаў. □ [Варановіч:] — Цяляты ўжо ног не цягаюць, [авадні] усю кроў з іх па высмоктвалі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyssać

зак. выссаць, высмактаць;

wyssać z mlekiem matki — увассаць з малаком маці;

wyssać z palca — высмактаць з пальца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дасмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.

Скончыць смактаць; высмактаць, сасмактаць да канца. Дасмактаць цукерку. □ Васіль заўважыў на сабе зайздрослівы позірк канакрада, які прасіў акурачак, але зрабіў выгляд, што не здагадваецца, дасмактаў цыгарку сам. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.

1. Высмактаць (якую‑н. вадкасць) поўнасцю, да канца.

2. Смокчучы, паступова зрасходаваць. Сасмактаць цукерку. Сасмактаць драбок цукру. // Разм. груб. Скурыць (тытунь, папяросу, люльку). Сасмактаць пачак папярос.

3. Разм. Змардаваць, знясіліць смактаннем. Кацяняты сасмакталі кошку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.

1. Сасмактаць, высмактаць усё, многае.

2. і без дап. Смактаць некаторы час. Любіць Сцяпан пасядзець на прызбе, пасмактаць люльку ды напляваць у пясок перад прызбай. Крапіва. «Во, — думаў дзед, ідучы на панскую кухню, — пап’ю чаю з заваркай ды пасмакчу салодкага цукру». Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасмакта́ць

1. (высмактаць) ussaugen vt;

сасмакта́ць цуке́рку ein(en) Bonbon [bõ´bɔ̃] ltschen;

2. разм. (змардаваць смактаннем) j-m lle Säfte uspressen, j-n ufreiben* [uslaugen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)