ciosany

вычасаны; чэсаны; высечаны;

ciosany z marmuru — высечаны з мармуру;

z gruba ciosany — грубы; нязграбны; няскладны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

наве́чна, прысл.

Назаўсёды. Лічыцца навечна ў спісах палка. □ Імёны герояў .. будуць высечаны на мармуры, каб навечна застацца ў народнай памяці. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рубленный

1. вы́сечаны, мног. павысяка́ны;

2. вы́рублены, мног. павыру́бліваны; см. вы́рубить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сеченныйI

1. вы́сечаны, мног. павысяка́ны;

2. вы́красаны; см. вы́сечьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

carved

[kɑ:rvd]

adj.

1) парэ́заны

2) выразьблёны, разьблёны, вы́сечаны

3) гравірава́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

маналі́т

(гр. monolithos)

суцэльная каменная глыба, а таксама прадмет, высечаны з суцэльнага каменя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

срубленный

1. ссе́чаны, мног. пассяка́ны; вы́сечаны, мног. павысяка́ны;

2. зру́блены; см. сруби́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маналі́тны

(ад маналіт)

1) высечаны з суцэльнай каменнай глыбы;

2) перан. моцна згуртаваны, з’яднаны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маналі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

1. Суцэльная каменная глыба. // Прадмет, высечаны з суцэльнага каменя.

2. У глебазнаўстве — кавалак глебы з непарушаным структурным складам, які паказвае будову глебы ў вертыкальным разрэзе.

[Ад грэч. mónos — адзін і líthos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэлье́фны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выступае над паверхняй, выпуклы. На каменных плітах высечаны рэльефныя фігуры людзей — партрэты пахаваных. В. Вольскі. Горад ляжаў унізе, быццам на рэльефнай карце. Мележ.

2. перан. Выразны, ясны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)