evaporate [ɪˈvæpəreɪt] v.

1. выпа́рваць; выпа́рвацца

2. зніка́ць;

His hopes evaporated. У яго не засталося надзей.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

evaporate

[ɪˈvæpəreɪt]

1.

v.i.

1) парава́ць

2) выпа́рвацца

3) выпа́рвацца, зьніка́ць (пра ра́дасьць, до́брыя наме́ры)

2.

v.t.

1) выпа́рваць, згушча́ць

2) выпа́рваць, замяня́ць у па́ру

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

павыпа́рвацца сов. (о многом)

1. вы́париться;

2. испари́ться; вы́париться;

1, 2 см. выпа́рвацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпарэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выпарвацца — выпарыцца (у 1 знач.).

2. звычайна мн. (выпарэ́нні, ‑яў). Газападобнае рэчыва, якое ўтварылася ў выніку выпарвання чаго‑н. Валотныя выпарэнні. □ Пахла дымам, смоллю, настоенымі густымі выпарэннямі сасновага бору. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bdampfen

1. vt выпа́рваць

2. vi (s) выпа́рвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Перагара́ць (перэгора́ць) ’знікаць (пра малако каровы)’ (усх.-палес., Жыв. сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ’згараць’ > ’знікаць’. Параўн. выгара́ць ’высыхаць (пра ваду)’ (ТС) і літ. garė́tiвыпарвацца’, што дае падставы для ’гібрыднага” ўтварэння (Цыхун, Междунар. конф. балтистов, 238). Да пера- і гарэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

verdmpfen vi (s)

1) выпа́рвацца, ператвара́цца ў па́ру

2) перан., разм. зніка́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

transpire [trænˈspaɪə] v. fml

1. станаві́цца вядо́мым, набыва́ць вядо́масць;

it transpired (that)… вы́явілася, што…

2. здара́цца;

Let me know what transpires. Патлумачце мне, што адбываецца.

3. biol. выдзяля́цца (з арганізму); выпа́рвацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

parować

I незак.

выпарвацца, выпарацца;

wrzątek paruje — кіпень выпарваецца

II незак. уст.

парыраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пераго́раць ’перагараваць’ (лях., Сл. ПЗБ), ’агораць, справіцца з чым-небудзь’ (Нар. Гом.) трэба разглядаць разам з аго́раць ’што-небудзь зрабіць, набыць з цяжкасцю’, горны ’гаротны, сумны’ (БРС), якія да прасл. *gorati: серб.-харв. пре́гор ’перажыванне, гора, смутак, журба’, ’забыццё журбы’; чэш. horati ’гарэць’, ст.-польск. gorać ’палаць, палымнець’, польск. gora ’агонь на пашы, які распальваюць пастухі’, рус. гора́ть ’знішчацца агнём’. Форма *gorati — даволі старая ступень вакалізму кораня побач з *gorěti і *‑garati, параўн. літ. garúotiвыпарвацца; моцна жадаць’ побач з літ. gorúoti ’моцна жадаць; працаваць да поту’ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)