вылі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вылічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лічаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вылічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

исчи́слить сов. (сосчитать) падлічы́ць; (высчитать) вы́лічыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́лік, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. вылічыць.

2. Утрыманая сума грошай.

Невялікі в.

◊

За вылікам каго-чаго, у знач. прыназ. — за выключэннем, акрамя каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працэнтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Спец. Вылічыць (вылічваць) працэнты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СТАТЫСТЫ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ выпадковых працэсаў,

раздзел матэматычнай статыстыкі, дзе разглядаюцца метады апрацоўкі і выкарыстання стат. даных, якія адносяцца да выпадковых працэсаў.

Найб. важны клас задач С.а. — задачы выяўлення сігналаў на фоне шуму, што мае дастасаванні ў радыёлакацыі. Задачы статыстычнага ацэньвання параметраў узнікаюць, калі па выніках назіранняў за значэннямі параметраў працэсу на працягу пэўнага прамежку часу неабходна вылічыць значэнні гэтых параметраў у моманты часу па-за межамі часу назірання або вылічыць значэнні параметраў дапаможнага працэсу, статыстычна звязанага з назіраным. Шэраг задач С.а. адносяць да задач на непараметрычныя метады статыстыкі, напр., задачы на вызначэнне размеркавання імавернасцей дадзенага працэсу па выніках назіранняў. Існуюць таксама метады С.а. выпадковых працэсаў, дзе яны разглядаюцца як маркаўскія працэсы ці як кампаненты мнагамернага працэсу, які задавальняе пэўную сістэму стахастычных дыферэнцыяльных ураўненняў.

т. 15, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

павылі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вылічыць усё, многае. Павылічваць працэнты. Павылічваць падаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́считать сов., в разн. знач. вы́лічыць, мног. павылі́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́лік, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вылічыць (у 2 знач.).

2. Утрыманая сума грошай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вылічэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вылічваць — вылічыць.

2. Тое, што вылічана, вылік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)