излучи́ть сов.

1. вы́праменіць; (выделить) вы́лучыць;

2. перен. вы́лучыць (што); паве́яць (чым); засвяці́цца (чым); см. излуча́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адро́зніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што.

Устанавіць розніцу паміж кім-, чым-н.; распазнаць, вылучыць.

Часам цяжка адрозніць блізнят.

|| незак. адро́зніваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчляні́ць, -чляню́, -чле́ніш, -чле́ніць; -чле́нены; зак., што.

Аддзяліць, вылучыць з цэлага асобныя часткі чаго-н.

|| незак. адчляня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адчляне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вылуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вылучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лучаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вылучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́скварыцца, ‑рыцца; зак.

Вылучыць тлушч награваннем на агні (пра сала).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пацець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Вылучыць вялікую колькасць поту, добра прапацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́скварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Смажаннем вылучыць тлушч з сала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́делить сов.

1. (обособить, отобрать) вы́лучыць, мног. павылуча́ць; вы́браць, мног. павыбіра́ць;

2. (имущество и т. п.) вы́дзеліць;

3. перен. (выдвинуть) вы́лучыць, мног. павылуча́ць;

вы́делить това́рищей для рабо́ты в дере́вне вы́лучыць тава́рышаў для рабо́ты ў вёсцы;

4. физиол. вы́дзеліць;

5. хим., физ. вы́лучыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́членіць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Вылучыць асобныя часткі, члены чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)