Вы́лазка (БРС). Рус. вы́лазка, укр. ви́лазка. Ад вылазіць з дапамогай суф. ‑ка або ад *вылаз, бязафікснага вытворнага да вылазіць з тым жа суфіксам; параўн. рус. вы́лаз, укр. ви́лаз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

jump out of one’s skin

са ску́ры выла́зіць (ад ра́дасьці, захапле́ньня)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wypełzać

незак. выпаўзаць, вылазіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заклапаці́ць, ‑пачу, ‑поціш, ‑поціць; зак., каго-што.

Прычыніць клопат, прымусіць клапаціцца. Гэта насцярожыла і заклапаціла; падумалася, што трэба хутчэй вылазіць [з падзямелля]. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ussteigen* vi (s) выхо́дзіць, сыхо́дзіць, выса́джвацца; разм. выла́зіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wyłazić

незак.

1. вылазіць; выпаўзаць; выбірацца;

2. высоўвацца; выбівацца;

3. (пра валасы) вылазіць; выпадаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дзя́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Памянш. да дзяга; тое, што і дзяга. З-пад дзяжкі вылазіць кашуля, і вецер гуляе па грудзях. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wygrzebywać się

незак. разм. выкарасквацца, вылазіць, выбірацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ла́наваць ’падбягаць на кірмашы ад аднаго прадаўца да іншага ў пошуках патрэбнага тавару’ (Янк. II). Балтызм. Параўн. літ. landyti ’лазіць туды-сюды’, ’часта заходзіць’, ’вылазіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́сырава ’начыста, зусім’: душа вылазіць насырава (калі нясуць непасільнае, Ян.). Няясна, магчыма, да сыравы ’суравы’ (Ян.), г. зн. ’без апрацоўкі, у сырым выглядзе’, аднак семантычная сувязь застаецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)