вы́куліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што (разм.).

Выкінуць, вывернуць.

В. з лодкі.

|| незак. выку́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плюнуць, -ну, -неш, -не; -люнь; -нуты; зак., што.

Выкінуць з рота пляўком.

В. сліну.

|| незак. выплёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шпурнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што (разм.).

Выкінуць вон.

В. венік за дзверы.

|| незак. вышпу́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ФЛАГ (нідэрл. vlag),

умацаванае на дрэўку ці шнуры палотнішча з надпісамі, упрыгожаннямі, эмблемамі, якое з’яўляецца афіц. знакам (сімвалам) дзяржавы, арганізацый, устаноў, у т. л. міжнар., а таксама караблёў, службовых асоб і інш. Тэрмін «Ф.» шырока ўжываецца ў словазлучэннях у пераносным значэнні і азначае: прызнаць сябе пераможаным, не дасягнуць мэты (напр., выкінуць белы флаг); выступіць пад якім-н. флагам — у імя якой-н. ідэі, справы. Гл. таксама Вымпел, Сцяг, Сцяг воінскі, Сцяг дзяржаўны Рэспублікі Беларусь.

т. 16, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́трусіць, -ушу, -усіш, -усіць; вы́трусі; -ушаны; зак., што (разм.).

Трусячы, выкінуць, вытрасці.

В. попел з люлькі.

|| незак. вытру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́кінуты вы́брошенный, вы́кинутый; опу́щенный; см. вы́кінуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шыбнуць

‘выкінуць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́шыбну вы́шыбнем
2-я ас. вы́шыбнеш вы́шыбнеце
3-я ас. вы́шыбне вы́шыбнуць
Прошлы час
м. вы́шыбнуў вы́шыбнулі
ж. вы́шыбнула
н. вы́шыбнула
Загадны лад
2-я ас. вы́шыбні вы́шыбніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́шыбнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́метать​I сов.

1. (выбросить) вы́кінуць, мног. павыкіда́ць;

2. (икру) адкла́сці;

3. (колос, побеги) вы́гнаць, вы́кінуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкіда́ць

‘да выкінуць’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выкіда́ю выкіда́ем
2-я ас. выкіда́еш выкіда́еце
3-я ас. выкіда́е выкіда́юць
Прошлы час
м. выкіда́ў выкіда́лі
ж. выкіда́ла
н. выкіда́ла
Загадны лад
2-я ас. выкіда́й выкіда́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выкіда́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выкі́дваць

‘да выкінуць’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выкі́дваю выкі́дваем
2-я ас. выкі́дваеш выкі́дваеце
3-я ас. выкі́двае выкі́дваюць
Прошлы час
м. выкі́дваў выкі́двалі
ж. выкі́двала
н. выкі́двала
Загадны лад
2-я ас. выкі́двай выкі́двайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выкі́дваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)