Выклікаць смех у каго‑н., прымусіць смяяцца; рассмяшыць. Насмяшыць людзей. □ Старожка залілася вясёлым доўгім смехам: яе вельмі насмяшылі дзеці і іх страх перад настаўнікам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éinflößenvt
1) уліва́ць
2) наганя́ць (страх);
j-m Furcht ~выкліка́цьстрах у каго́-н.;
Mut ~ надава́ць бадзёрасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ТРЫ́ЛЕР (ад англ. thrill нервовае ўздрыгванне, хваляванне),
асаблівы тып прыгодніцкіх фільмаў, літ. твораў, у якіх спецыфічныя сродкі павінны выклікаць у гледача ці чытача моцныя эмоцыі (трывожнае чаканне, непакой, страх і інш.). Элементы Т. выкарыстоўваюць таксама ў дэтэктывах, «фільмах жахаў», гангстэрскіх і «чорных» фільмах (крымінальныя фільмы, прасякнутыя адчуваннем безвыходнасці, ірацыянальнасці зла). У Т. акцэнт робіцца на псіхал. перажыванні персанажаў, звязаных са злачынствам. Шырока выкарыстоўваецца сюжэтны прыём зацягвання драм. паузы, якая выклікае нервовы непакой, а таксама модныя выразныя сродкі — натуралістычныя падрабязнасці, шумавыя эфекты, спец.муз. афармленне і інш. Адзін з першых гукавых Т. — «М» («Забойца»; 1931, рэж. Ф.Ланг). Сцвярджэнне Т. ў кіно звязана з творчасцю англа-амер. рэж. А.Хічкака: фільмы «Жыхар» (1926), «Рэбека» (1940), «Псіхоз» (1960) і інш. Вядомасць набылі таксама Т. «Прабачце, вы памыліліся нумарам» (1948, рэж. А.Літвак), «Ліфт на эшафот» (1957, рэж. Л.Маль), «Маўчанне ягнят» (1991, рэж. Дж.Дэме), «Сем» (1995, рэж. Д.Фінчэр), «Экзістэнцыя» (1999, рэж. Д.Кроненберг) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
запало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выклікацьстрах, боязь, зрабіць палахлівым, нясмелым. Пан вырашыў смерцю запалохаць гордую сялянку.Шкраба.Адэля ўхапілася за бацькавы словы і паспрабавала запалохаць Казюка: — Як я ведаю, дык цябе шукаюць.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выклікацьстрах, боязь; спалохаць. Я хаваюся за дуб, чакаю, каб спужаць Змітрыка, які паволі крочыць за падводай.Мыслівец.[Гаўрыла:] — А мяне-то чортам ды нябожчыкам ніхто ўжо не спужаў бы.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што і без дап.
Выклікацьстрах, пагражаючы чым‑н.; прыпужаць. — Не пікні, гад, бо тут табе магіла! — Густым мужчынскім голасам, поўным пагрозы, прыстрашыла «маладзіца».Колас.— Мікіту прыстрашыць можна. — Дужа ты яго прыстрашыш.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
настра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Навесці, выклікацьстрах. [Насця:] — Ты што, як мыш на крупы, надзьмуўся. Глядзі, людзей настрашыш.Мележ.Алёшка адчуваў, што голас. [Аўдолі] нерашучы і напалоханы. Гэта асмельвала яго. І каб настрашыць Аўдолю яшчэ больш, ён пачаў моцна крычаць.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
terror[ˈterə]n.
1. жах, страх, жу́дасць;
strike terror into smb.выкліка́ць у каго́-н.страх
2. тэро́р
3.infml го́ра, бяда́; страхо́цце;
My son is a real terror! Мой сын – проста бяда!;
a holy terrorinfml асо́ба з ця́жкім хара́ктарам; надаку́члівае дзіця́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Выклікаць у каго‑н. прыхільнасць да сябе рознымі паслугамі, падарункамі і пад.; задобрыць. Наганяючы страх рознымі штрафамі,.. [камендант] намёкамі баец зразумець мяшчанам і гандлярам, як яго залагодзіць.Пестрак.Усё гэта так залагодзіш Алеся, што на сэрцы яго паспакайнела.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Страшы́ць ‘палохаць, выклікацьстрах’ (Нас., ТСБМ, Байк. і Некр., Ласт., ТС, Сл. ПЗБ). Укр.страши́ти, рус.страши́ть, стараж.-рус.страшити, польск.straszyć, в.-луж.trašić, чэш.strašit, славац.strašiť, серб.-харв.стра̏шити, славен.strášiti, балг.страша́, макед.страши, ст.-слав.страшити. Прасл.*strašiti ад *straxъ, гл. страх (Фасмер, 3, 772; Борысь, 579). Сюды ж страшы́дла ‘той, хто (або што) мае страшны выгляд, выклікае страх’, ‘вырадак’, ‘пудзіла’ (Нас., ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ), страшы́дло ‘тс’ (ТС). Запазычанае з польск.straszydło ‘тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 83), параўн. формы з аднаўленнем этымона: страхі́дло, страхові́дло ‘тс’ (ТС) і зыходнага страхові́ло ‘тс’ (там жа), што суадносіцца з сваім страшы́ла ‘тс’, параўн. славен.strašilo ‘пудзіла’, укр.страши́ло ‘страшылішча’ і пад.