Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
выклю́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных нормаў.
2. Асаблівы, незвычайны; рэдкі. Справа мае выключнае значэнне. □ Людзі працавалі з выключнай напружанасцю — дзень і ноч.Шамякін.//Разм. Вельмі добры. Выключнае ўражанне. □ — Выключная юшка! — не ўстрымаўся Сярго, каб не пахваліць ежу.Гурскі.
3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі лапай асобы, калектыву ці рэчы. Выключная заслуга вучонага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ННАЯ МАНАПО́ЛІЯ,
выключнае права дзяржавы на выраб спіртных напіткаў і гандаль імі. Займае важнае месца ў сістэме падаткаабкладання даходаў на карысць дзяржавы за кошт тавараў усеагульнага спажывання. У ВКЛвыключнае права на выраб і продаж спіртных напіткаў належала вял. князю, які перадаваў яго пэўным феадалам і мяшчанству гарадоў. У Расіі вінная манаполія вядома з 16 ст., канчаткова замацавалася ў канцы 19 ст., калі з 1894 па ініцыятыве міністра фінансаў С.Ю.Вітэ пачала праводзіцца піцейная рэформа (з 1897 у Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губ.). У СССР частковая вінная манаполія дзейнічала з 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
манапо́лія, ‑і, ж.
1.Выключнае права на вытворчасці продаж або промысел чаго‑н. Дзяржаўная манаполія.//перан.Выключнае права карыстання чым‑н.; перавага, першынство ў якой‑н. галіне.
2. Капіталістычнае аб’яднанне, якое ставіць сваёй мэтай панаванне ў якой‑н. галіне гаспадаркі і атрыманне максімальнага прыбытку. Капіталістычныя манаполіі ў Расіі былі цесна звязаны з царскім урадам. У краінах, якія арыентуюцца на сацыялізм, праводзіцца нацыяналізацыя ўласнасці імперыялістычных манаполій.Брэжнеў.
[Грэч. monopolia ад mónos — адзін і poleō — прадаю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРЭРАГАТЫ́ВА (лац. praerogativa ад praerogativus запрошаны першым, першы, хто падае голас),
выключнае права, якое належыць якому-н. дзярж. органу або службовай асобе. Напр., парламенту прымаць законы, суду вяршыць правасуддзе, кіраўніку дзяржавы ажыццяўляць акты памілавання, узнагароджання і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сноб, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Чалавек, які рупліва трымаецца моды, правіл і манер «вышэйшага свету», які лічыць сябе носьбітам вышэйшай інтэлектуальнасці і вытанчаных густаў, прэтэндуючы на элітарнасць, выключнае кола заняткаў і інтарэсаў (неадабр.).
Снобы грэбуюць усім, што выходзіць за межы іх уяўленняў аб уласнай годнасці.
|| прым.снабі́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
перабо́льшанне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. перабольшыць.
2. Тое, чаму надаецца перабольшанае значэнне; што‑н. перабольшанае. Не баючыся перабольшанняў, можна ўпэўнена сказаць, што ў беларускай літаратуры Крапіва-сатырык займае выключнае месца.Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імунітэ́т, -у, М -тэ́це, м. (спец.).
1. Неўспрымальнасць арганізма да заражэння хваробамі.
Набыты і.
Выпрацаваць і. супраць чаго-н. (таксама перан.: здольнасць процістаяць чаму-н.).
2.Выключнае права, якое даецца пэўным асобам, не падпарадкоўвацца некаторым агульным законам.
Дыпламатычны і. (недатыкальнасць асобы, памяшканняў дыпламатаў).
|| прым.іму́нны, -ая, -ае (да 1 знач.) іімунітэ́тны, -ая, -ае.
Імунная рэакцыя арганізма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прэрагаты́ва
(польск. prepogatywa, ад лац. praerogativa)
выключнае права, якое належыць якому-н. дзяржаўнаму органу або адказнай асобе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)