гарба́ты, -ая, -ае.

1. Які мае горб (у 1 знач.).

Г. стары.

2. у знач. наз. гарба́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Гарбун.

Гарбатага магіла выправіць.

3. Выгнуты, з гарбінкай.

Г. нос.

|| наз. гарба́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wybrzuszony

выгнуты; выпнуты; пукаты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

крывы́, -а́я, -о́е.

1. Выгнуты, не прамы.

Крывая дошка.

К. цвік.

Крывога дрэва не выпрастаеш (прыказка).

2. Ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела).

Крывая рука.

3. 3 пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы (разм.).

|| наз. крывізна́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закруча́сты, ‑ая, ‑ае.

Выгнуты, пакручасты. Буйвалы павольна ступалі, важна пешчы свае цяжкія закручастыя рогі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́бчаты, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд кораба; выгнуты. Аўтамат быў новы, зараджаны доўгім каробчатым магазінам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгіна́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Выгнуты, звілісты. Выгінастая шабля. Выгінастая сцежка. □ Дарога ішла паўз выгінастую затоку. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

crooked [ˈkrʊkɪd] adj.

1. крывы́, вы́гнуты, сагну́ты

2. скры́ўлены, зго́рблены

3. несумле́нны, гане́бны;

crooked dealings гане́бныя спра́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

curly [ˈkɜ:li] adj.

1. кучара́вы;

curly hair кучара́выя валасы́, ку́чары, ку́дзеркі

2. хва́лісты (пра лінію); вы́гнуты, сагну́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

convex

[,kɑ:nˈveks]

1.

adj.

вы́пуклы, вы́гнуты

2.

n.

вы́пуклая паве́рхня

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bandy

[ˈbændi]

adj.

крывы́; вы́гнуты наво́нкі

bandy legs — крывы́я но́гі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)