wywichnąć

зак. вывіхнуць, звіхнуць, падвярнуць, спрывіліць;

wywichnąć nogę — вывіхнуць (спрывіліць) нагу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́круціць, -кручу, -круціш, -круціць; -кручаны; зак., што.

1. з чаго. Выняць круцячы.

В. лямпачку.

2. Сціскаючы кручэннем, выдаліць ваду.

В. выпаласканую сарочку.

3. Тое, што і высвідраваць.

В. дрылём дзірку.

4. Вывіхнуць, вывернуць (разм.).

В. руку.

|| незак. выкру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zwichnąć

зак.

1. вывіхнуць; звіхнуць;

zwichnąć nogę — вывіхнуць нагу;

2. перан. разм. зламаць, сапсаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

usrenken

vt звіхну́ць, вы́віхнуць, вы́круціць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Вы́віх, вы́віхнуць (БРС), укр. ви́вих, ви́вихнути, рус. вы́вих, вы́вихнуть, польск. wywichnąć. Ад віх, віха́ць ’махаць, ківаць у розныя бакі’ (Шахскі, 1, 3, 219; Фасмер, 2, 367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звіхну́цца

1. гл. вывіхнуць;

2. разм. (звар’яцець) гл. навіхнуцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

verstuchen

vt мед. вы́віхнуць, вы́круціць, пацягну́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

свихну́ть сов., разг. звіхну́ць, вы́віхнуць, спрыві́ліць;

свихну́ть себе́ ше́ю скруці́ць (злама́ць) сабе́ галаву́а́рак);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Насторч ’старчаком, старчма, усторч’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), сюды ж насторчыцьвывіхнуць, выкруціць’ (слонім., Нар. лекс.), гл. сторч, старча́ць ’тырчаць’, параўн. nastorczyć oko ’пашкодзіць вока’ (Арх. Федар.), г. зн. ’накалоцца, напароцца на што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнены; зак., што.

1. Вернучы, падлажыць пад каго-, што-н., падгарнуць.

П. ямчэй падушку пад галаву.

2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць, вывіхнуць.

П. нагу.

3. Падварушыць, крыху павярнуць.

П. сена.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю.

Падвярнула (безас.) пад грудзі.

|| незак. падваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)