вы́ветраць, ‑ае; зак.
1. Пазбавіцца вільгаці, высахнуць. Смала выступіла скрозь [на будынках] жоўтымі пацеркамі, якія за гады выветралі, высахлі і пачырванелі. Чорны.
2. Тое, што і выветрыцца (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́петраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Высахшы, страціць свае якасці, колер і пад.; выветрыцца, засохнуць; схуднець. Пад гарачым, сонцам і ветрам выпетрала трава. □ — А худы які! — здзівіўся Іван, гледзячы на Міколу. — Чаго так выпетраў? Вобла, а не чалавек. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wywietrzeć
wywietrz|eć
зак. выветрыцца;
~ało z głowy — вылецела з галавы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zwietrzeć
zwietrz|eć
зак.
1. выветрыцца;
blok skalny ~ał — скалы выветрыліся;
2. вытхнуцца;
amoniak ~ał — нашатырны спірт вытхнуўся
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
знікнуць, прапасці, запрапасціцца, згінуць, згубіцца, звесціся, перавесціся; заваліцца, дзецца, падзецца, запаветраць (разм.); кануць (уст.); счэзнуць (абл.); прайсці, сысці, выветрыцца, вытхнуцца, развеяцца, разляцецца, змыцца, растаць, расплысціся, разысціся, патануць, згаснуць, пагаснуць, заглухнуць (перан.) □ як у вадзе растаць, як праз зямлю праваліцца, як у ваду кануць, кануць у небыццё
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)