Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неспрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае дастатковага вопыту, умення, ведаў. Яшка даў нам па дзве толавыя шашкі. «На першы раз хопіць, — сказаў ён, — вы яшчэ неспрактыкаваныя падрыўнікі».Пянкрат.Знізу [заявы] красаваўся няроўны, выведзены неспрактыкаванаю рукою крыжык.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́вернуты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад вывернуць.
2.узнач.прым. Павернуты, пахілены, выведзены з нармальнага стаячага становішча (пра што‑н. укапанае ў зямлю). Трактарысту прыходзілася даваць задні ход і адкідваць вывернуты пень убок.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БУЛЬДО́ГІ (англ. bulldog ад bull бык + dog сабака),
пароды караткамордых сабак. Выкарыстоўваюцца як свойскія вартавыя сабакі (англ. бульдог) або дэкар. (франц. бульдог). Гадуюць сабакаводы-аматары ва ўсім свеце.
Англійскі бульдог выведзены ў Вялікабрытаніі. Тулава кароткае, з шырокімі грудзямі. Выш. ў карку каля 40 см, маса да 25 кг. Галава масіўная, шырокая, з вельмі кароткай, узнятай мордай і ніжняй сківіцай, якая выступае ўперад. Масць белая, тыгравая, плямістая. Французскі бульдог выведзены ў Францыі. Нагадвае англ. бульдога. Лічыцца, што продкам яго быў бульдог карлікавай формы. Мае моцную канстытуцыю. Выш. ў карку 30—35,5 см, маса да 14 кг. Масць тыгравая (дробныя палосы чорнай поўсці на бронзавым, рыжым або палевым фоне), белая, плямістая. Тып паводзін — тэмпераментны, адважны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
графа́, ‑ы, ж.
1. Палоска, слупок, калонка паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі (у класных журналах, канторскіх кнігах і пад.). У графе, дзе былі выведзены адзнакі за апошні квартал, па мове ў Рыгоравым табелі красавалася прыгожа выпісаная настаўніцай чацвёрка.Краўчанка.
2. Раздзел тэксту; рубрыка.
[Ад грэч. graphē — рыса, лінія.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
inbred
[,ɪnˈbred]1.
adj.
1) прыро́джаны, глы́бака ўкарэ́нены
2) вы́ведзены ад блі́зка параднёных
2.
v.t.
выво́дзіць ад блі́зка параднёнай жывёлы або́ расьлі́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)