п, нескл., н.

1. Семнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «пэ». Вялікае П.

2. Глухі, губна-губны, выбухны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

д, нескл., н.

1. Пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «дэ». Вялікае Д. Напісаць д.

2. Звонкі, зубны, выбухны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

т, нескл., н.

1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т.

2. Глухі, зубны, выбухны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

в, нескл., н.

1. Трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «вэ». Малое в.

2. Выбухны, звонкі, губна-зубны зычны гук. Мяккае в.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксплазі́ўны

(фр. explosif, ад лац. explodere = выганяць з шумам)

лінгв. выбухны (зычны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

б 1, нескл., н.

1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «бэ». Малое б. □ Хто сказаў а, той павінен сказаць і б. Прыказка.

2. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны гук. Звонкае б.

б 2,

гл. бы ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Важґа́цца1 ’прагінацца’ (гук ґ выбухны) (З нар. сл.): «кладка важгаецца». Да вага (?). Магчыма, кантамінацыя ва́жыцца ’вагацца, хістацца’ (Мат. Гом.) і вагацца. Параўн. рус. провеситься, серб.-харв. ва́гнути узважыць’ і ’прагнуцца’.

Важга́цца2. Гл. важдацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

explosive

[ɪkˈsploʊsɪv]

1.

adj.

1) выбухо́вы (пра матэрыя́л, сі́лу)

2) запа́льчывы (хара́ктар)

3) Phon. выбухны́ ы́чны)

2.

n.

выбухо́вы матэрыя́л

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Д,

пятая літара бел. і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Д («дабро»), што ўзнікла на аснове грэка-візант. устаўнай Δ («дэльта»), У старабел. графіцы абазначала гукі «д», «д’», «дз’» («вода», «день», «людзи»), мела таксама лічбавае значэнне «чатыры». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі выбухны пярэднеязычны гук «д» («дарога», «дуброва»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да яго па звонкасці-глухасці гук «т» («кладка», «сад»). Уваходзіць у склад дыграфаў «дж» («ураджай») і «дз» («дзіва»).

А.М.Булыка.

т. 5, с. 556

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЫ́ЧНЫЯ ГУ́КІ,

гукі чалавечай мовы, пры вымаўленні якіх на шляху паветра, што выдыхаецца з лёгкіх, узнікае перашкода. У бел. мове якасці З.г. залежаць ад характару перашкоды і яе месца ў галасавым тракце.

Пры ўтварэнні шумных зычных асн. з’яўляецца шумавая або імпульсна-шумавая крыніца гуку, што ўзнікае ў раёне перашкоды для паветр. плыні. Калі дзейнічае толькі шумавая крыніца, узнікаюць глухія фрыкатыўныя зычныя «ф», «с», «ш», «х», пры адначасовым дзеянні галасавых звязак — звонкія фрыкатыўныя тыпу «з», «ж», «г»; калі дзейнічае імпульсна-шумавая крыніца, узнікаюць глухія выбухныя «п», «т», «к», пры папярэднім уключэнні галасавых звязак — адпаведныя ім звонкія «б», «д», «г» (выбухны). Афрыкаты «дз», «ц», «дж», «ч» характарызуюцца рэзкім пачаткам (як выбухныя) і больш працяглым шумам (як фрыкатыўныя). Пры ўтварэнні санорных «р», «л», «й», «м», «н», «в», «ў» гукавая хваля галасавой крыніцы як у галосных гукаў сустракае перашкоду (як у шумных) з адначасовым узнікненнем пабочнага свабоднага праходу для яе. Санорныя ніколі не аглушаюцца. У залежнасці ад месца перашкоды гукавой хвалі З.г. падзяляюцца на губныя «п», «б», «ф», «в», «ў», «м», зубныя «т», «д», «с», «з», «ц», «дз», «н», «л», «р», пярэдне-сярэднепаднябенныя «ш», «ж», «ч», «дж», сярэднепаднябенны «й», заднепаднябенныя «к», «г» (выбухны і фрыкатыўны), «х». З.г. акрамя «дж», «ж», «р», «ц», «ч», «ш» маюць адпаведныя парныя мяккія. Гук «й» не мае адпаведнага парнага цвёрдага.

Літ.:

Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973.

А.І.Падлужны.

т. 7, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)