Вусце (в., Чавускі р-н) 3/177; 11/171 (к.), 172

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вусце (в., Чэрыкаўскі р-н) 3/177; 11/265 (к.), 266

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вусце (в., Аршанскі р-н) 1/485 (к.), 486; 3/177; 9/311

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ву́сце н.

1. геагр. (месца ўпадзення ракі) Mündung f -, -en;

2. (выхад) Öffnung f -, -en, Loch n -(e)s, Löcher;

ву́сце пе́чы fenloch n -(e)s, -löcher

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ВУ́СЦЕ ракі, месца ўпадзення ракі ў мора, возера, інш. раку, а таксама месца, да якога даходзіць вадацёк. Адрозніваюць вусці: простыя, калі рэчышча не падзяляецца на рукавы і захоўваецца яго шырыня (р. Тыбр); дэльты (р. Ніл); эстуарыі (р. Тэмза); ліманныя (р. Паўд. Буг); вісячыя (у гарах); сляпыя, калі рака не даходзіць да вадаёма ці інш. ракі.

На тэр. Беларусі пераважаюць простыя вусці рэк.

т. 4, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ву́сце ’месца ўпадзення ракі’ (БРС, Сцяшк. МГ, Байк. і Некр.), ву́сьці ’тс’ (КЭС, лаг.), ву́сьця ’тс’ (Грыг.), ву́сьте ’праход у печы’ (Дразд.), вусць ’чалеснікі’ (Сцяшк.), укр. у́стя, рус. у́стье і усть, польск. uście, чэш. ústí, славац. ústie, славен. ústje, серб.-харв. y̏шћe, макед. устие, балг. у́стие. Прасл. *ustьje, вытворнае ад *usta (Брукнер, 596; Махэк₂, 671; Фасмер, 1, 173); параўн. таксама ст.-рус. устовусце ракі’ (Слова аб палку Ігаравым). Поўную лексічную адпаведнасць прасл. *ustьje і лац. ostium (варыянт austium) канстатуюць Порцыг (Членение, 197), Трубачоў (Проспект, 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́сце Месца ўпадзення ракі ў другую раку, возера, мора (БРС). Тое ж вусцень (Касц. Бяльк.).

в. Вусце Чэрв., пас. Вусце каля в. Аздамічы Стол., ур. і воз. Вусці Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

estuary [ˈestjʊəri, ˈestʃuəri] n. (шыро́кае) ву́сце ракі́;

the Thames estuary ву́сце Тэ́мзы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэ́льта, -ы, ДМ -льце, мн. -ы, дэльт, ж.

Вусце ракі з яго разгалінаваннямі на асобныя рукавы і частка сушы, што да яго прылягае.

Д.

Дняпра.

|| прым. дэ́льтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эстуа́рый, ‑я, м.

Лейкападобнае расшыранае вусце ракі, якая ўпадае ў мора або акіян.

[Ад лац. aestuarium — бераг, што заліваецца прылівам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)