Ву́лік ’вулей’ (КСТ), укр. ву́лік ’тс’. Да вуль ’тс’, гл. ву́лей; адносна суфіксацыі параўн. польск. słowik, чэш. slavík, балг. сла́вик (прасл. solvikъ, аб прычынах нарашчэння гл. Мартынаў, Деривация, 56 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́лей (БРС, Грыг., Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ, Анох.), ву́ляй (чэрв., рагач., З нар. сл.), уле́й (віл., воран., З нар. сл.), вуль, уль (Касп., глыб., віл., слаўг., бялын., З нар. сл., палес., Анох., Нар. лекс.), укр. ву́лій, ву́лень, ву́лік, дыял. вуль (Лысенка, СПГ), ву́лий ’бочка для залення бялізны’, рус. у́лей, польск. ul, чэш. úl, славац. úľ, н.-луж. huľ ’вулей, выдзеўбаная калода’, палаб. väul, славен. úlj ’дуплістае дрэва, борць, вулей’, серб.-харв. уља̀ник ’вулей’, мн. л. у́љеви ’чарва’, макед. улиште ’вулей’, балг. у́лей, дыял. радоп. вулʼ ’дрэва з дуплом, драўляная труба для вады ў млыне, вулей’. Прасл. ulьjь, uljь ’дупло, пустая калода, вулей’; дакладны семантычны і словаўтваральны адпаведнік слав. uljьліт. aulỹs, лат. aũlis; паколькі такая форма ўспрымалася як зборны назоўнік, то для ўзмацнення адзінкавасці атрымала дадатковы фармант ulь‑jь; параўн. салаве́й (*solvь‑jь) (Мартынаў, Деривация, 56 і наст.); характэрна, што нарашчэнне атрымала таксама адпаведная літоўская форма avilỹs (Атрэмбскі, Gramatyka, 122). Іншыя і.-е. адпаведнікі: ст.-прус. aulis ’галёнка’, aulinis ’халява’, грэч. αὐλός ’труба, дудка’, лац. alvus ’поласць жывата, трыбух’, alveus ’поласць, карыта, вулей’, што дазваляе рэканструяваць і.-е. *au‑lo‑s ’труба, падоўжная поласць’ (Фасмер, 4, 159; Брукнер, 593; Младэнаў, 651; Махэк₂, 668; Слаўскі, SP, 1, 80, 83 адносна суфікса ‑jь: «выступае ў функцыі фарманта, які пашырае розныя архаічныя словаўтваральныя катэгорыі, накладваючыся на першасныя ўтварэнні»). Беспадстаўна Булыка (Запазыч., 329) выводзіць ст.-бел. уль з польск. ul.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вулле́ ’вулей’ (Янк. I), ву́лле ’тс’ (Мат. Гом.), вуьле́ ’тс’ (палес., КСТ), вуллё ’тс’ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), гу́льля ’вулей’ (брэсц., Сігеда, вусн. паведамл.), укр. палес. ву́льє, ву́льлє ’невялікая пасека’, рус. бранск. вуллё ’вулей’. Ад вуль (гуль) ’тс’, гл. вулей, з суфіксальным ускладненнем, магчыма, пад уплывам семантычна блізкага дупле́ ’дупло’ (жыт., Арх. ГУ), дуплё ’тс’ (Бяльк.) (< duplьje); адносна суфіксацыі гл. Слаўскі, SP, 1, 85 і наст.; Мартынаў, Деривация, 56 і наст.; аднак гэта форма можа ўспрымацца як зборны назоўнік, гл. вульлё, мн. л. ад вулей (Шат.), вульлё ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.), параўн. галлё, у выніку чаго для падкрэслівання значэння адзінкавасці дадаецца іншы суфікс, параўн. вульля́к ’вулей’ (Бяльк.), вулья́к ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)