Адсутнасць грамадскага кругагляду, вузкасць інтарэсаў, коснасць. Трапіць у балота абывацельшчыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
секта́нцтва, ‑а, н.
1. Рэлігійны рух сектантаў, якія адышлі ад пануючай царквы. //зб. Сектанты, групы сектантаў. Барацьба з сектанцтвам.
2. Дагматызм, вузкасць і замкнутасць поглядаў, уласцівыя секце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Schmálheitf -
1) ву́зкасць
2) бе́днасць, гале́ча
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
коснаязы́касць, ‑і, ж.
Расстройства мовы, якое заключаецца ў няздольнасці правільна вымаўляць гукі; невыразнае вымаўленне. //перан. Няўменне лёгка, свабодна гаварыць; памылкі ў вуснай мове. У мове.. персанажаў выяўляецца праз коснаязыкасць вузкасць і абмежаванасць іх кругагляду.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІ́ДЭРМЕЕР, бідэрмаер (ням. Biedermeier, Biedermaier),
кірунак, які развіваўся пераважна ў ням. і аўстр. мастацтве каля 1815—48. Назву атрымаў пазней ад выдуманага прозвішча ням. абывацеля з цыкла вершаў Л.Айхрота «Biedermaiers Liederlust» (1850). Для бідэрмеера характэрна перапрацоўка формаў ампіру (пераважна ў інтэр’еры і дэкар.-прыкладным мастацтве) у духу інтымнасці і хатняй утульнасці. У жывапісе бідэрмеер спалучаў адгалоскі рамантызму з цікавасцю да простага чалавека — маленькіх радасцяў дробнага буржуа, штодзённага побыту бюргераў і сялян, да прыроды, таму часам творы майстроў бідэрмееру адносяць да «ранняга рэалізму». Жывапісныя творы адметныя невял. фарматам, карпатлівым выпісваннем дэталяў. Разам з тым у мастацтве бідэрмееру адчуваецца тэматычная вузкасць, ідэалізацыя ціха-мірнага, пераважна сямейнага побыту (жанравыя партрэты Г.Ф.Керстынга, бытавыя ідылічныя сцэны на фоне пейзажу Л.Рыхтэра, эпізоды з жыцця дзівакоў К.Шпіцвега, інтымныя жанравыя карціны І.П.Газенклевера, замалёўкі вулічных сцэн Ф.Кругера). Тыповымі майстрамі бідэрмееру былі аўстр. жывапісцы М. фон Швінд і Ф.Вальдмюлер. Блізкая да бідэрмееру творчасць дацкіх мастакоў К.Кёбке і К.В.Экерсберга.
Літ.:
Geismeier W. Biedermeier. Leipzig, 1979.
Да арт.Бідэрмеер. К.Шпіцвег. Убогі паэт. 1839.Да арт.Бідэрмеер. Пісьмовы стол з гадзіннікам, 1820 (злева); столік з чырвонага дрэва, 1830.Да арт.Бідэрмеер. Гасціная эрц-герцагіні Сафіі ў Лаксенбургу каля Вены. 1820-я г.Да арт.Бідэрмеер. Ф.Вальдмюлер. Сям’я ў парку. 1840-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Knáppheitf -
1) ву́зкасць
2) убо́ства; абмежава́насць (сродкаў);
~ an etw. (D) недахо́п (чаго-н., у чым-н.)
3) сці́сласць, нешматсло́ўнасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
секта́нцтва
(ад сектант)
1) агульная назва рэлігійных груп, якія дзейнічаюць унутры тых ці іншых рэлігій або веравызнанняў як вынік апазіцыі да іх; прыналежнасць да такой групы (секты);
2) вузкасць і дагматычнасць поглядаў у асоб, якія замкнуліся ў сваіх групавых інтарэсах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)