Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ЗЕЛ у раслін, звычайна патоўшчаная частка восі парастка, на якой утвараюцца лісце, пупышкі і (часам) прыдатачныя карані. Фарміруецца на конусе нарастання пры закладанні зачатка ліста. Анатамічная будова вузла залежыць ад тыпу лістаразмяшчэння, ад колькасці пучкоў ліставога следу і колькасці лакун. Адрозніваюць адна-, трох і шматлакунныя вузлы. Будова вузла — важная таксанамічная прыкмета. Участак паміж двума суседнімі вузламі — міжвузелле. У залежнасці ад збліжанасці вузлоў адрозніваюць парасткі падоўжаныя і пакарочаныя. Збліжаныя падземныя сцябловыя вузлы злакаў, на якіх утвараюцца падземныя і надземныя бакавыя парасткі, а таксама прыдатачныя карані, называюцца вузламі кушчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́зел, род. скл. вузла́ (БРС, Касп., Шат., КСТ), ву́зял (Грыг.), вузёл (Бяльк., Яўс.). Укр.ву́зол, вузо́л, у́зол, рус.у́зел, ву́зел, у́зол, польск.węzeł, славац.uzol, чэш.uzel, в.-луж.wuzoł, палаб.vǫzȧl, славен.vózel, ózel, серб.-харв.у̏зао, род. скл. у̏зла, макед.вазол, јазол, јазел, вънзел, балг.възел. Прасл.vǫzьlъ ’вузел’ звязана з вязаць (Фасмер, 4, 154; Махэк₂, 673; Брукнер, 609; БЕР, 1, 203; Рудніцкі, 1, 495); указваюць на магчымую сувязь з літ.ąžuolas ’дуб’, лат.uôzuõls, ст.-прус.ansonis ’тс’ (гл. Зубаты, BB, 18, 259; Мюленбах-Эндзелін, 4, 427), што магло значыць ’вузлаватае дрэва’ (Фрэнкель, 28); параўн. таксама ст.-рус.вязожелдь ’падуб, Ilex aequifolium’ і макед.дыял.wъzal ’сук’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Радыётрансляцыйны вузел, гл. Радыёвузел
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Чыгуначны вузел 11/239, 240
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Нервовы вузел 2/634, гл. Ганглій
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ЗЕЛ МАРСКІ́,
пазасістэмная адзінка скорасці руху суднаў. Адпавядае скорасці, пры якой судна праходзіць адлегласць у адну марскую мілю за гадзіну. 1 вузел марскі = 1,852 км/гадз = 0,5144 м/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНЫ ВУ́ЗЕЛ,
месца перасячэння двух або некалькіх горных хрыбтоў. Звычайна высокі і цяжкадаступны, часта з’яўляецца цэнтрам зледзянення (напр., горны вузел у Цэнтр. Цянь-Шані з вяршынямі пік Перамогі і Хан-Тэнгры).