1. Цягнуць волакам, не адрываючы ад паверхні чаго-н.
В. мех з бульбай.
2. Несці, везці што-н. цяжкае, з цяжкасцю.
В. вязанку сена.
3.што. Красці (разм.).
Валаклі з гаспадаркі ўсё, што маглі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́цягам, прысл.
Разм. Цягнучы, валочачы па зямлі; волакам. Дзе на руках, дзе поцягам яны перанеслі Васіля Іванавіча ў роў.Лынькоў.Раўчук так абмялеў, што мы, параіўшыся, вырашылі цягнуць лодку поцягам па зямлі.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́лак, ‑у, м.
1. Шлях на водападзеле, па якім у даўнія часы перацягвалі волакам лодкі з грузам з адной рачной сістэмы ў другую.
2. Сетка ў выглядзе мяшка з прымацаванымі да яе двума шастамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
portage
[ˈpɔrtɪdʒ]1.
n.
во́лак -у m. (дзе́яньне й ме́сца); перано́с -у m.
2.
v.
цягну́ць во́лакам(чо́вен, тава́р)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Разм. Падцягнуць волакам. Падвалачы мех з бульбай. □ Падзякавалі мы начальніку, пайшлі, падвалаклі пару доўгіх дошак, каб было што пакласці на жалеза.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́валак ’след пахучай прынады, пракладзены з мэтай прывабіць звера’ (гродз., Жыв. НС). Бязафікснае ўтварэнне ад павалакці < валакці (гл.): …курыцу ці якую пташку … цягнуў на вяроўцы па сьнезі, рабіў повалак. Потум на гэтум повалаку расстаўлёў петлі ці пасткі (тамсама); параўн. по́валакам ’поцягам, волакам’ (Жыв. сл.).