Вожык звычайны 3/145 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

во́жыкы́ба (род. во́жыка-ры́бы) ж., зоол. ёж-ры́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́жыкы́ба, вожыка-рыбы, ж.

Рыба сямейства двухзубых, якая мае шарападобнае цела, пакрытае шыпамі, як у вожыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВО́ЖЫКЫ́БА

(Diodon histrix),

рыба сям. вожыкі-рыбы атр. іголкабрухападобных. Пашырана ў трапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага ак. пераважна каля камяністых узбярэжжаў і каралавых рыфаў.

Даўж. да 60 см. Афарбоўка аліўкавая з дробнымі цёмнымі плямкамі на спіне і хвасце. Цела ўкарочанае, амаль шарападобнае, укрытае вострымі, зрэдку доўгімі (да 5 см) масіўнымі, рухомымі шыпамі, якія могуць прыціскацца або падымацца, як у вожыка. Мае сківічныя косці, з дапамогай якіх раздрабляе ракавіны і адкусвае галінкі каралавых паліпаў. Скура і вантробы ядавітыя. Аб’ект промыслу. У Акіяніі і Кітаі надзьмутых і высушаных рыб выкарыстоўваюць для вырабу кітайскіх ліхтарыкаў.

т. 4, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЖЫК ЗВЫЧА́ЙНЫ

(Erinaceus europaeus),

млекакормячая жывёла сям. вожыкавых атр. насякомаедных. Пашыраны ў Еўропе, Азіі. Жыве ў лясах, лесастэпах, стэпах, на высечках, у пасевах с.-г. культур, на агародах, у садах, поймах рэк. На Беларусі трапляецца ўсюды.

Даўж. цела 20—31 см, маса 700—800 г. Спіна і бакі цела ўкрыты калючкамі, знізу — шорсткай поўсцю. Канечнасці пяціпальцыя, кіпцюры моцныя і доўгія. У прыплодзе да 10 дзіцянят, якія кормяцца малаком маці. Дарослыя кормяцца насякомымі (пераважна жукамі), чарвямі, жабамі, птушанятамі і яйцамі птушак, яшчаркамі, дробнымі грызунамі, радзей ягадамі. Малаадчувальны да ядаў, у т. л. да змяінага. Упадае ў спячку. Пры небяспецы згортваецца ў клубок. Пераносчык узбуджальнікаў небяспечных хвароб. Добра пераносіць няволю. Увесну шмат гіне на аўтадарогах.

т. 4, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

малю́сенькі, -ая, -ае.

Вельмі маленькі.

М. вожык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёж зоол. во́жык, -ка м.;

морско́й ёж марскі́ во́жык.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карпаідэ́я

‘марскі вожык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. карпаідэ́я карпаідэ́і
Р. карпаідэ́і карпаідэ́й
Д. карпаідэ́і карпаідэ́ям
В. карпаідэ́ю карпаідэ́й
Т. карпаідэ́яй
карпаідэ́яю
карпаідэ́ямі
М. карпаідэ́і карпаідэ́ях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

hedgehog [ˈhedʒhɒg] n. во́жык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ёжикI разг. во́жык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)