па́рус м. разм. гл. ветразь

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вятры́ла, ‑а, н.

Уст. паэт. Тое, што і ветразь. У лазе зялёная рака Палошча белае вятрыла... Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вятры́лаветразь’ (КСТ). Хутчэй за ўсё, як і ўкр. вітрило (Шаўчэнка), запазычана з рускай мовы. Рус. ветрило са ст.-слав. вѣтрило; параўн. балг. дыял. ве́трило, ветри́ло ’парус, ветразь’. Рус. дыял. назвы тыпу смал. ветри́ло ’прыстасаванне для аховы стога ад ветру’ сюды непасрэдна не адносяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засты́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Тое, што і застыць (у 3 знач.). Мне нельга застынуць, Мне нельга загінуць. Зіма — гэта ветразь бялюткі. Вярба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саю́зніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саюзніка. Саюзніцкія войскі. Саюзніцкі дагавор. □ Хоць бы дымок на гарызонце, ветразь. Хай бы саюзніцкага карабля Нам мачта паказалася здаля. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белако́ры, ‑ая, ‑ае.

З белай карой. Над Абалянкаю сяло, дзе белакорая, адна, як ветразь ранніх зім і лет, стаіць бярозка ля акна, з якога мне адкрыўся свет. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hoist [hɔɪst] v. узніма́ць (сцяг, ветразь)

be hoist/hoisted by/with one’s own petard быць пакры́ўджаным, стаць ахвя́рай свайго́ ж тру́ка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

надзьму́ць, -дзьму́, -дзьме́ш, -дзьме́; -дзьмём, -дзьмяце́, -дзьму́ць; -дзьмі́; -дзьму́ты; зак.

1. што. Напоўніць паветрам або газам, зрабіць пругкім; нацягнуць што-н. ветрам.

Н. ветразь.

Н. мяч.

2. чаго, безас. Нанесці ветрам.

Н. снегу.

3. безас. Ад ветру, скразняку і пад. прастудзіцца, захварэць.

Надзьмула ў вуха.

Надзьмуць губы (разм., неадабр.) — пакрыўдзіцца.

|| незак. надзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. надзіма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзьму́цца, -дзьму́ся, -дзьме́шся, -дзьме́цца; -дзьмёмся, -дзьмяце́ся, -дзьму́цца; -дзьмі́ся; зак.

1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.

Ветразь надзьмуўся.

2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.

3. перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).

4. перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).

Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.

|| незак. надзіма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́рус па́рус, -са м.; поэт. ве́тразь, -зя м.;

идти́ под паруса́ми ісці́ пад паруса́мі;

на всех паруса́х на ўсіх паруса́х (по́ўным хо́дам).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)