наве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.
1. Павесіць, прымацаваўшы да чаго-н. або надзеўшы на што-н.
Н. дзверы.
2. У спартыўных гульнях: накіраваць мяч у бок варот або падняць над сеткай.
|| незак. наве́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. наве́шванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
занаве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.
Разм. Тое, што і завесіць. Васіль Дзянісавіч прынёс коўдру з суседняга пакоя, і, калі занавесіў акно, Антось запаліў настольную лямпачку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́шаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. што. Надаваць чаму-н. вісячае становішча.
В. аброць на крук.
2. каго. Караць смерцю праз павешанне.
|| зак. паве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны і паве́шаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| наз. ве́шанне, -я, н. (да 1 знач.) і паве́шанне, -я, н. (да 2 знач.).
Смерць праз павешанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.
1. Павесіць у розных месцах, развешаць (разм.).
Р. сушыць бялізну.
2. Шырока, у розныя бакі раскінуць (галіны).
Клён развесіў сваё голле.
◊
Развесіць вушы (разм., іран.) — слухаць што-н. з цікавасцю і даверлівасцю.
Развесіць губы (разм., іран.) — быць пасіўным, безуважным.
|| незак. разве́шваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.
Адкрыць што‑н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што‑н. завешана. [Жанчына] адвесіла акно, і дождж знадворку зашумеў мацней. Чорны.
•••
Адвесіць губы — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; заг. падвесь; зак., што.
Прымацаваць пад чым‑н., над чым‑н., да чаго‑н. у вісячым становішчы. Падвесіць каўбасы пад страхой. □ Антось падвесіў на вешала над комінам анучы, каб прасохлі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераве́с ’вага ў студні з жураўлём’ (горац., ДАБМ, камент., 809), ’лішак’ (Сл. ПЗБ) — утварэнні ад пераве́сіць, якое да пера- і ве́сіць — вісе́ць (гл.) у выніку семантычнага пераходу ’перавага’ > ’вага ў студні’, ’перавага’ > ’лішак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскаве́сіць ’развесіць (губы)’ (слон., Жыв. НС), роскове́сіць ’тс’: губу росковесіў (ТС). Імаверна, ад развесіць з экспрэсіўнай устаўкай ‑ка‑/‑ко‑, асабліва ўласцівай для палескіх гаворак (Ніканчук, Этимология–1977, 123). Параўн. накуве́сіцца (гл.), што да *vesiti, гл. весіць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пераве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак.
1. што. Зняўшы з аднаго месца, павесіць на другое. Перавесіць карціну на другую сцяну.
2. каго-што. Перакінуўшы цераз што‑н., спусціць, павесіць канцамі ўніз. Лыка.. [Лук’янскі] перавесіў цераз плячо на шыю, гаршкі трымаў у руках і так.. цёрся паміж людзей на рынку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., каго-што.
1. Надаць чаму‑н. вісячае становішча. Павесіць на сцяну карціну. Павесіць паліто на вешалку. □ Пракоп сеў, зняў шапку і павесіў яе на заціснуты між каленяў кій. Колас.
2. Пакараць смерцю цераз павешанне. Старых [немцы] вывелі на калгасны двор і павесілі на дупл[я]ватай паўзасохлай бярозе. Лынькоў.
•••
Павесіць (звесіць) галаву — замаркоціцца, затужыць.
Павесіць (апусціць, звесіць) нос — засумаваць, зажурыцца, замаркоціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)