фо́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання.
2. Невялікія дзверы ў варотах, агароджы; веснічкі.
3. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога (разм.).
Расклад без фортак.
|| памянш. фо́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. фо́ртачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шпег, ‑а, м.
Разм. Тайны агент, які сочыць за кім‑н.; шпік. Шпег, які ўвесь час маячыў, не вытрымаў і паглядзеў праз веснічкі на двор. Гурскі.
[Польск. szpieg.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варо́тцы, ‑аў; адз. няма.
1. Памянш. да вароты; невялікія вароты.
2. Уваход у двор пры варотах або пры браме; брамка, веснічкі. Тут пачуўся званок, бразнулі варотцы і з’явіўся збянтэжаны Уладзімір Кавальскі. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
furtka
ж. фортка, брамка, веснічкі;
furtka do ogrodu — брамка ў сад
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
баля́сіна, ‑ы, ж.
1. Тое, што і баляса (у 1 знач.).
2. Жэрдка або дошка, якая аб’ядноўвае балясы і з’яўляецца поручнямі. І тут мне стукнула ў галаву думка: прамаршыраваць па балясіне моста. Якімовіч. Паклаўшы кнігу на балясіну, .. [Сцяпан] распаліў люльку, прайшоў у кут тэрасы, паглядзеў на веснічкі і далей, на дарогу. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
1. Памянш. да брама.
2. Прахадныя варотцы (звычайна пры браме або вялікіх варотах); фортка, веснічкі. Брамка на школьны двор была зачынена. Шамякін. Я сышоў са шляху, накіраваўся да варот і адчыніў вузенькую брамку, прарэзаную ў варотах. Ракітны.
3. Разм. Дэталь паляўнічага ружжа. Пасадзіць пістон на брамку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тратуа́р, ‑а, м.
Дарожка для пешаходаў (з дошак, каменных пліт, асфальту і пад.) па баках вуліцы, плошчы, звычайна вышэй праезджай часткі. Зося скокнула на зыбкія дошчачкі тратуара, перабегла вуліцу, сіганула праз веснічкі ў нечы сад. Хомчанка. Пасля работы камсамольцы абсталёўваюць танцавальную пляцоўку, а брыгада добраўпарадкавання асфальтуе тратуары і вуліцы, саджае маладзенькія ліпкі і клёны. Грахоўскі.
[Фр. trottoir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сычэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Утвараць гукі, падобныя да гука «с». [Сабака] кідаўся на вароты, на шчыльныя веснічкі, і ўжо не брахаў, а сычэў. Сабаленка. Сычэлі нябачныя ў траве конікі. Сачанка. На двары Галя спыняецца. У руках у яе кацялок, у ім ззяе і сычыць вуголле. Карпюк.
2. Разм. Выказваць нездавальненне, злоснічаць (звычайна спадцішка). — Гэй, гэй, бабулька, не сычы! Юнацтва двойчы не прыходзіць. Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.
Зрабіць да канца, завяршыць работу над чым‑н. Дарабіць стол. □ Усё навокал патанала ў мяккіх, шызых прыцемках, але Макаравы вочы бачылі і праз гэту смугу: калодзеж з вечкам, дзве маладыя бярозкі пад акном, пахілыя веснічкі, якія ён не дарабіў, сенцы без дзвярэй. Асіпенка. // Зрабіць дадаткова, прырабіць. Дарабіць сенцы да хаты. Дарабіць ручку да дзвярэй. Дарабіць ключ. // Дапрацаваць, выправіць, што‑н. дадаўшы. Дарабіць праект.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́снікі мн. л. ’вароты ў двор, зробленыя з дошак, або з лазы’ (карэліц., Янк. Мат.), ве́сьнікі ’вароты’ (Касп., Чач.), ві͡е́сьнікі ’шырокія вясковыя вароты, брамка’ (Мал.), вілен., мін., гродз. ве́снікі ’простыя вясковыя вароты’, ве́снічкі ’вузкія, як прайсці чалавеку, дзверы ў плоце, варотцы’ (КТС). Рус. перм. ве́шники ’праходы ў плацінах для выпуску лішняй вады’, вяц., кір. вешники́ ’тс’, перм. ’слупы ў гэтых праходах’, ярасл. ’вяршнік у веснічках’, польск. wieśnik ’весніцы ў канцы вёскі’. Паходзіць ад vьsь ’вёска’; звычайна лексема ўжываецца з суф. ‑ніц‑ы (гл. ве́шніцы), суфікс ‑нік(і) можна растлумачыць уплывам семантычнай сувязі з ве́снік (гл.): вароты ў пачатку вёскі былі першым сведкам і вестуном таго, што ў вёску прыбываў новы, незнаёмы чалавек.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)