МАЧА́НКА,

традыцыйная бел. страва, тое, што верашчака.

т. 10, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

патра́ўка ж., обл.

1. ку́шанье ср.;

2. см. верашча́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАЧА́ННЕ,

традыцыйная бел. страва, дадатак да бліноў. Гатуецца як верашчака, са скварак з тукам (часам забельваецца смятанай), а таксама з льнянога ці канаплянага семя; з яец, раскалочаных з мукой і малаком ці вадой, з размятага тварагу з малаком ці смятанай. Вядома ўсюды.

т. 10, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вершча́ка (Нас.). Да верашча́ка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патра́ўка, ‑і, ДМ ‑траўцы; Р мн. ‑травак; ж.

Абл.

1. Страва, яда. Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі, лыжкамі і забракавалі яе. Колас.

2. Верашчака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вірашча́ка — страва (КЭС, лаг.). Фанетычны варыянт лексемы верашчака (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжэ́нінаверашчака’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Суф. да пры́жыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пама́чка ’мачанне’ (Сл. ПЗБ, Нар. сл.), памачу́шкаверашчака’ (Сл. ПЗБ). Дэрыват ад памачыць < мачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́траўка ’страва з кураціны’ (хойн., Мат. Гом.). Відаць, дэфармаванае патраўка ’страва, верашчака, мачанка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ядкі́, ‑ая, ‑ое.

Абл. Які са смакам есца, ахвотна з’ядаецца; смачны, пажыўны. Як верашчака ў дно спадала, То маці есці пакідала Ды йшла ў камору па другое, Яшчэ больш смачнае, ядкое, І тарабаніла сюды Для заканчэння ўжо яды Тварог, запраўлены смятанай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)