павеліча́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для павелічэння таго, што разглядаецца.

Павелічальнае шкло.

2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць большы памер прадмета ці большую ступень якасці, а таксама эмацыянальныя адносіны (напр.: дамішча, велічэзны). Павелічальныя суфіксы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ШПІНА́Т (Spinacia),

род кветкавых раслін сям. лебядовых. 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Як харч. расліны вырошчваюць (у т. л. на Беларусі) Ш. агародны (S. oleraceae) і туркестанскі (S. turkestanica); часам дзічэюць і трапляюцца каля жылля.

Адна- і двухгадовыя травяністыя расліны выш. да 70 см. Лісце чаргаванае, трохвугольна-коп’епадобнае, суцэльнакрайняе, на доўгіх чаранках. Мужчынскія кветкі сабраны ў мяцёлку, жаночыя размешчаны ў пазухах лісця. Плод — арэшак. Лісце Ш. мае бялкі (34%, саступае толькі мясу), вугляводы, вітаміны C, групы B, карацін, солі жалеза і фосфару. Спажываецца свежым і кансерваваным.

Дз.​І.​Траццякоў.

Шпінат агародны. Сарты: 1 — Велічэзны; 2 — Вікторыя.

т. 17, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

whacking [ˈwækɪŋ] adj. BrE, infml велічэ́зны;

a whacking lie невераго́дная хлусня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ogromny

вялізны, велічэзны, велізарны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гігантаза́ўр

(ад гігант + -заўр)

велічэзны выкапнёвы паўзун з групы дыназаўраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

colossal [kəˈlɒsl] adj.

1. каласа́льны, грандыёзны, велічэ́зны, веліза́рны, гіга́нцкі

2. infml надзвыча́йны, цудо́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wide-ranging [ˌwaɪdˈreɪndʒɪŋ] adj. шыро́кі, велічэ́зны, шырокамашта́бны;

wide-ranging stu dies шыро́кія дасле́даванні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

diabelny

разм. невымерны, непамерны; велічэзны; страшэнны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

cosmic

[ˈkɑ:zmɪk]

adj.

1) сусьве́тны, касьмі́чны

2) велічэ́зны, веліза́рны, усеабды́мны

a cosmic explosion — велічэ́зны вы́бух

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

whopping

[ˈhwɑ:pɪŋ]

adj., informal

велічэ́зны, веліза́рны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)