Малю́ка ’аловак’ (Сцяшк.). Утварэнне ад малява́ць з суфіксам ‑ка, як ваяваць > вая́ка. Не выключана, што паходзіць з малёўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
warrior
[ˈwɔriər]
n.
вая́р -а, вая́ка -і m., дасьве́дчаны жаўне́р
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
вои́тель
1.уст. (воин) ваяўні́к, род. ваеўніка́м.;
2.перен., разг., шутл.вая́ка, -кі м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
даваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.
Разм. Ваюючы, пацярпець няўдачу, прыйсці да дрэнных вынікаў. Перавёў дзед Талаш вочы на царскі партрэт, патрос галавою. — Ваяка... Даваяваўся, сволач ты, гіцаль, да таго, што ўжо і меднае капейкі не маеш!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перайсці на бок праціўніка з-за карысці, уласнай выгады. [Лясніцкі:] — Праз Яню і Марусю мы і дазналіся, што Бразінскі прадаўся СД.Новікаў.— Ваяка, — разглядаючы.. [паліцая], з усмешкай заўважыў Бацька. — Даўно прадаўся?Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жанравая разнавіднасць казачнага эпасу. Спосабам маст. асэнсавання рэчаіснасці яны набліжаюцца да сацыяльна-бытавых казак, аднак адрозніваюцца прыгодніцкім зместам і тэматыкай (сац. канфлікт для іх не галоўны, хоць сімпатыі казачнікаў заўсёды на баку прац. чалавека). Героі Н.к. — сялянскі або купецкі сын, прыказчык, салдат, дзяўчына-ваяка, верная жонка — дасягаюць мэты не з дапамогаю чарадзейнай сілы, а дзякуючы розуму, кемлівасці і вынаходлівасці. Фантастыка тут у гіпербалізацыі магчымасцей чалавека, якому даводзіцца «змагацца» з цяжкімі абставінамі, а не з фантастычнымі істотамі (як у чарадзейных казках). Тыповыя сюжэты Н.к. — жаніцьба героя з прыгажуняй і выхад дзяўчыны замуж, вернасць і нявернасць, прадвызначанасць лёсу; вял. групу складаюць казкі пра разбойнікаў і ліхадзеяў. У бел. фальклоры найб. пашыраны сюжэты пра кемлівую дзяўчыну, пра разбойнікаў.
Літ.:
Померанцева Э.В. Русская народная сказка. М., 1963. С. 87—93;
Дунаевська Л.Ф. До питання про тематичну і сюжетну структуру новелістичної казки // Вісн. Київського ун-ту. Укр. філологія. Київ, 1980. Внп. 22;
Яе ж. Про ідейно-художню структуру української народної новелістичної казки // Українське літературознавство. Львів, 1982. Вип. 39.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кандацье́р
(іт. condottiere)
1) кіраўнік наёмнага вайсковага атрада ў сярэдневяковай Італіі;
2) наёмны ваяка, які служыць таму, хто больш плаціць;
3) перан. чалавек, які дзеля выгады гатовы абараняць любую справу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нява́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае, вялікага значэння; малазначны. Многа каму здавалася тое, што.. [танкісты] робяць цяпер, няважным, амаль непатрэбным.Мележ.
2. Не зусім добры; дрэнны. Няважны настрой. □ Часамі Лабановічу здавалася, што школа адстае, што вынікі дасягнуты нязначныя, і што, наогул, ён няважны настаўнік.Колас.Няважныя, зусім благія справы. Без вестак палкаводзец не ваяка.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Лама́ка1 ’чалавек, які вядзе першасную апрацоўку льну’ (Жд. 1). З лама́ха (гл.). Суф. ‑ака (замест ‑аха) па тыпу пісака, ваяка, гуляка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 25).
Лама́ка2, лома́ка ’ламачына’ (ТС; ельск., Мат. Гом.), ’старая, сапсаваная рэч’ (ТСБМ), ’чалавек, які нічога не ўмее рабіць’ (докш., Янк. Мат., ТС), ’нязграбны, няздатны’ (ТСБМ), ’гультай’ (Сцяшк.), ’няўмека, няздольны да работы’, ламакава́ты ’тс’ (КЭС, лаг.). Укр.ломака ’палка, галіна’, ’вялікі, але нязграбны чалавек’, рус.ломака ’ганарлівец, задавака’, каш.łomaga, łȯmaga ’калека, нехлямяжы’. Утворана ад лама́ць і суф. ‑ака.