ва́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да ваты. Ватная фабрыка. // перан. Такі, як з ваты, абмяклы. Ногі ў мяне адзеравянелі, потым зрабіліся ватнымі, пачалі падкошвацца. Місько.
2. Тое, што і ватовы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Вато́ўка ’ватнік, ватоўка’ (БРС); ’адзежына на ваце’ (Бяльк., Нас., Касп.); ’кароткая вопратка на ваце’ (Жд., Шат.); ’верхняя жаночая вопратка кароткага памеру з купленага матэрыялу’ (Інстр. I, 76). Рус. дыял. (смал.; у рус. гаворках Літвы; гл. СРНГ) вато́вка. Зыходзячы з геаграфіі, рус. слова ўзята з бел. У бел. мове або ўтварэнне ад вато́вы ’з ваты’ (гл. БРС), або прамое запазычанне з польск. watówka ’тс’. Гэту апошнюю версію падтрымлівае і тое, што націск прыметніка вато́вы дакладна адпавядае польскаму watowy. Гл. Кюнэ, Poln., 113.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
кафта́н і капта́н, ‑а, м.
Даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі. Захінаючы на грудзях кафтан, у якім спала, бо было холадна, маці ўсё яшчэ прыжмуранымі вачамі азірала пакойчык. Арабей. [Ірынка:] Тут мамін ватовы кафтан, адзявай яго. Чорны.
[Цюрк.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)