wax1 [wæks] n.

1. воск, парафі́н;

ski wax лы́жная мазь

2. васко́вая фігу́ра; све́чка з во́ску

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Wchskerze f -, -n васко́вая све́чка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АГНЁЎКІ (Pyralididae),

сямейства дзённых матылёў. У сусв. фауне каля 20 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жывуць у пустынях, стэпах, лясах, на лугах, некаторыя — на водных раслінах, у прадуктовых складах, збожжасховішчах, млынах. На Беларусі 150 відаў; найб. вядомыя: лугавы і сцябловы (кукурузны) матылькі (пашкоджваюць буракі, каноплі, бабовыя, сланечнік, кукурузу, проса), паўднёвая свірнавая агнёўка (шкодзіць зернебабовым); шышкавая агнёўка (псуе хвою і лісце хваёвых і мяшаных лясоў), млынавая і мучная агнёўкі (пашкоджваюць зерне і харч. прадукты); вял. васковая агнёўка (псуе воск і вашчыну ў вуллях).

Дробныя і сярэдніх памераў: крылы (размах 1—5 см) складаюцца трохвугольнікам ці абгортваюць цела трубачкай. Развіццё з поўным ператварэннем. Вусені жывуць звычайна ўнутры раслін (кормяцца каранямі, парасткамі, пладамі і г.д.) або ў скручаным лісці.

Агнёўкі: 1 — лугавы матылёк; 2 — сцябловы матылёк; 3 — агнёўка шышкавая; 4 — агнёўка паўднёвая свірнавая; 5 — агнёўка вялікая васковая.

т. 1, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Васко́ўка ’васкоўка (папера)’ (БРС). Рус. воско́вка ’тс’. Ад васко́вы (да воск, гл.). Уласна, ’васковая папера’. Запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бле́дна-васко́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бле́дна-васко́вы бле́дна-васко́вая бле́дна-васко́вае бле́дна-васко́выя
Р. бле́дна-васко́вага бле́дна-васко́вай
бле́дна-васко́вае
бле́дна-васко́вага бле́дна-васко́вых
Д. бле́дна-васко́ваму бле́дна-васко́вай бле́дна-васко́ваму бле́дна-васко́вым
В. бле́дна-васко́вы (неадуш.)
бле́дна-васко́вага (адуш.)
бле́дна-васко́вую бле́дна-васко́вае бле́дна-васко́выя (неадуш.)
бле́дна-васко́вых (адуш.)
Т. бле́дна-васко́вым бле́дна-васко́вай
бле́дна-васко́ваю
бле́дна-васко́вым бле́дна-васко́вымі
М. бле́дна-васко́вым бле́дна-васко́вай бле́дна-васко́вым бле́дна-васко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мало́чна-васко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мало́чна-васко́вы мало́чна-васко́вая мало́чна-васко́вае мало́чна-васко́выя
Р. мало́чна-васко́вага мало́чна-васко́вай
мало́чна-васко́вае
мало́чна-васко́вага мало́чна-васко́вых
Д. мало́чна-васко́ваму мало́чна-васко́вай мало́чна-васко́ваму мало́чна-васко́вым
В. мало́чна-васко́вы (неадуш.)
мало́чна-васко́вага (адуш.)
мало́чна-васко́вую мало́чна-васко́вае мало́чна-васко́выя (неадуш.)
мало́чна-васко́вых (адуш.)
Т. мало́чна-васко́вым мало́чна-васко́вай
мало́чна-васко́ваю
мало́чна-васко́вым мало́чна-васко́вымі
М. мало́чна-васко́вым мало́чна-васко́вай мало́чна-васко́вым мало́чна-васко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Wchslicht n -(e)s, -lichter васко́вая све́чка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вашчы́на, ‑ы, ж.

Пустыя пчаліныя соты з воску. // Васковая пласцінка з выціснутым на ёй пачаткам ячэек, якая ўстаўляецца ў вулей і з’яўляецца асновай сотаў. Я з дзедам сядзеў на ўслоне за сталом і дапамагаў яму ўстаўляць вашчыны ў пчаліныя рамкі. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wchspapier n -(e)s, -e

1) васко́вая папе́ра, васко́ўка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРАН-ЧА́КА (ісп. Gran Chaco),

прыродная вобласць у цэнтры Паўд. Амерыкі, у Балівіі, Парагваі і Аргенціне. Абмежавана рэкамі Парагвай і Парана на У і Андамі на З. Займае Лаплацкі тэктанічны прагін і складзена з алювіяльных нізін выш. 50—70 м на У і з акумулятыўных раўнін выш. 500—600 м на З. Клімат на б.ч. тэр. трапічны, з вільготным летам. Сярэднія т-ры ліп. ад 12 да 21 °C, студз. ад 26 да 30 °C (макс. да 47 °C, самая высокая на мацерыку). Ападкаў ад 500 да 1200 мм за год. Рачная сетка развіта пераважна на З і У; асн. рэкі Парагвай і Парана — транзітныя, з рэзкімі летнімі паводкамі; унутр. раёны пазбаўлены паверхневага сцёку. У перадгор’ях шмат балот, участкі саланчакоў. Пераважаюць сухія рэдкалессі, т.зв. лясы Чака (кебрача, альгароба, гуаякан, тэкома, мімоза і інш.), уздоўж рэк — чаньяр, васковая пальма на карычнева-чырвоных глебах. Жывёльны свет вельмі багаты: тапіры, пекары, нутрыі, браняносцы, балотны алень, ягуар, пума; шмат птушак, паўзуноў і насякомых. Авечкагадоўля. Баваўнаводства. Лесараспрацоўкі; вытв-сць дубільнага экстракту кебрача. Паляванне. На ПнЗ Аргенціны здабыча і перапрацоўка нафты і газу.

т. 5, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)