barbarian2 [bɑ:ˈbeəriən] adj.

1. ва́рварскі;

barbarian tribes ва́рварскія плямёны

2. дзіку́нскі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unchristian [ʌnˈkrɪstʃən] adj.

1. нехрысція́нскі;

unchristian behaviour нехрысція́нскія паво́дзіны

2. AmE ва́рварскі, дзі́кі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

изуве́рский

1. фанаты́чны;

2. перен. недавя́рскі; (жестокий) лю́ты; бязлі́тасны; (чудовищный) пачва́рны; (варварский) ва́рварскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

uncivilized, BrE -ised [ʌnˈsɪvəlaɪzd] adj.

1. нецывілізава́ны, дзі́кі, ва́рварскі

2. гру́бы, некульту́рны (пра чалавека)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vandal

[ˈvændəl]

1.

n.

ванда́л, ва́рвар -а m.

2.

adj.

ванда́льскі, ва́рварскі

- Vandals

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

barbaric [bɑ:ˈbærɪk] adj.

1. жо́рсткі

2. ва́рварскі, дзі́кі; першабы́тны;

barbaric taste гру́бы густ;

barbaric splendour аляпава́тая раско́ша

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Рабарба́р ’рэвень’ (смарг., лудз., Сл. ПЗБ), раба́рбар ’тс’ (Цых.), рэба́рак ’тс’ (Гарэц. 1), укр. рабарба́р, польск. rebarbara, чэш. rebarbora, літ. rabárbaras, лат. rabarbers. Назва прыйшла з лац. r(h)eubarbarum, г. зн. Rheum barbarumварварскі рэвень’, праз чэшскую або польскую, у якія трапіла з нямецкай, параўн. ням. Rhabarber ’рэвень’ (Брукнер, 456; Станкевіч, Зб. тв., 1, 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́рбар ’варвар’, ба́рбарсківарварскі’. Укр. (ст.) барбарскый. Запазычанне (мабыць, праз польск. barbar ’варвар’; да польск. слова гл. Брукнер, 15) з лац. barbarus (< грэч. βάρβαρος), якое распаўсюджана і ў зах.-еўрап. мовах (ням. Barbar і г. д.). Да гісторыі слова гл. Клюге, 51 і асабліва падрабязна MESz, 1, 247–248. Таксама з польск. мовы ўзята барбары́нства ’варварства’, барбары́нскі (Нас.). Гл. Кюнэ, Poln., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

savage2 [ˈsævɪdʒ] adj.

1. dated дзі́кі, дзіку́нскі, ва́рварскі;

a savage man дзіку́н;

a savage life першабы́тнае жыццё;

a savage temper злы но́раў;

savage tribes дзі́кія плямёны

2. лю́ты, раз’ю́шаны, раз’я́траны;

a savage attack я́расная ата́ка;

savage methods жо́рсткія ме́тады;

get/grow/turn savage разлютава́цца, раз’ю́шыцца, раз’я́трыцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВАЛО́ШЫН (сапр. Кірыенка-Валошын) Максімілян Аляксандравіч

(28.5.1877, Кіеў — 11.8.1932),

рускі паэт, крытык, перакладчык, мастак. Скончыў Феадасійскую гімназію (1897). У 1897—99 вучыўся ў Маскоўскім ун-це, выключаны за ўдзел у «студэнцкіх хваляваннях», высланы з Масквы. У 1900—17 жыў у Сярэдняй Азіі, Парыжы, падарожнічаў па Еўропе. З 1917 у Крыме, у Кактэбелі (цяпер пас. Планерскае). У 1931 завяшчаў свой дом Саюзу сав. пісьменнікаў (зараз дом-музей Валошына). Выступіў у друку ў 1895. Належаў да сімвалістаў, супрацоўнічаў у іх час. «Весы», «Золотое руно» і інш. Першы паэт. зб. «Вершы. 1900—1910» (1910). Кн. «Anno mundi ardentis 1915» («У год апакаліпсіса 1915», 1916) склалі вершы пра 1-ю сусв. вайну. Рэвалюцыю ўспрыняў як варварскі акт. Аўтар зб-каў «Іверні» (1918), «Дэманы глуханямыя» (1919), паэм «Пратапоп Авакум» (1918), «Святы Серафім» (1919), «Расія» (1924) і інш., цыкла філас. паэм «Шляхамі Каіна» (1921—23), кн. пра л-ру і мастацтва «Абліччы творчасці» (1914), зб. «Верхарн. Лёс. Творчасць. Пераклады» (1919). З 1922 Валошына не друкавалі. У Берліне выдаў «Вершы пра тэрор» (1923). Вядомы як мастак, акварэліст.

Тв.:

Стихотворения. Л., 1977;

Лики творчества. 2 изд. Л., 1989;

Пути России: Стихотворения и поэмы. М., 1992.

Літ.:

Куприянов Н.Т. Судьба поэта: (Личность и поэзия М.Волошина). Киев, 1978;

Волошинские чтения. М., 1981;

Пейзажи Максимилиана Волошина. Л., 1970.

С.Ф.Кузьміна.

т. 3, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)