заге́ліць

‘пачаць балець, нудзіць, ванітаваць, карпець’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заге́лю заге́лім
2-я ас. заге́ліш заге́ліце
3-я ас. заге́ліць заге́ляць
Прошлы час
м. заге́ліў заге́лілі
ж. заге́ліла
н. заге́ліла
Дзеепрыслоўе
прош. час заге́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

блява́ць, блюю, блюеш, блюе; блюем, блюяце; незак.

Разм. Тое, што і ванітаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рвать​II несов., безл. (тошнить) ірва́ць (после гласных) рваць, ванітава́ць;

его́ опять на́чало рвать ён зноў пача́ў ванітава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kótzen vi груб. ванітава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rzygać

незак. ванітаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

throw up

а) informal ванітава́ць

б) зда́цца, адступі́ць, адмо́віцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

*Варца́ць, ворца́ть ’ванітаваць (пра дзяцей)’ (Мядзв.). Мядзведкі заўважае, што адносна дарослых ужываецца козлы драть або вынитова́ть. Рус. (смал.) варца́ть ’ванітаваць’, варца́ки ’ваніты’. Не вельмі яснае слова. Можна меркаваць, што гэта запазычанне (з трансфармацыяй, перастаноўка гукаў) з польск. дыял. wracać ’ванітаваць’ (яно вядома як польскі правінцыялізм на Украіне; гл. Карловіч, 6, 161). Параўн. форму вараца́ць ’нудзіць’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варца́кі ’ваніты’. Рус. дыял. (смал.) варца́ки ’тс’. Утварэнне ад варца́ць ’ванітаваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spéiübel:

mir ist ~ мяне́ ця́гне ванітава́ць [на вані́ты]; перан. мне бры́дка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

рваць​II безас. разм. (ванітаваць):

яго́ рве er erbrícht (sich), er übergíbt sich, er bricht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)