матэматычная мадэль сістэмы, якая пераўтварае дыскрэтную інфармацыю і мае канечны фіксаваны аб’ём памяці; важнейшы від кіравальных і вылічальных сістэм. Мае ўваходны і выхадны каналы і ў кожны дыскрэтны (тактавы) момант часу знаходзіцца ў адным з унутр. станаў з пэўнага канечнага набору (мноства).
У кожны тактавы момант часу на ўваход падаецца некаторы сімвал уваходнага канечнага алфавіта, аўтамат выдае адпаведны выхадны сімвал (вызначаецца функцыяй выхаду) і пераходзіць у інш.ўнутр. стан (вызначаецца функцыяй пераходу). Найб. важныя кірункі тэорыі К.а. — сінтэз надзейных элементаў сістэм і даследаванне паводзін К.а. ў выпадковых асяроддзях; яе метады выкарыстоўваюцца пры праектаванні дыскрэтных прылад і прыстасаванняў, напр., лічбавых ЭВМ, у біялогіі, псіхалогіі і інш.Гл. таксама Аўтаматаў тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЦ (Metz),
горад на ПнУ Францыі. Адм. ц. дэпартамента Мазель. Засн. рымлянамі да н.э. на месцы гальскага паселішча. Каля 130 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Мозель. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., хім., харчовая. Ун-т. Руіны стараж.-рым. пабудоў, шматлікія арх. помнікі 4—18 ст., у т. л. гатычны сабор Сент-Эцьен (13—16 ст.).
У старажытнасці паселішча гальскага племя медыяматрыкаў. Пры рымлянах важны адм. і гандл.-рамесны цэнтр 3 4 ст. рэзідэнцыя епіскапаў. У пач. 6 ст.гал. горад франкскага каралеўства Аўстразіі. Важнейшыкульт. цэнтр «Каралінгскага адраджэння». У 870 у складзе Усх.-франкскага каралеўства, эканам. і паліт. цэнтр Латарынгіі. З 13 ст. імперскі горад. У 1552 далучаны да Францыі (замацаваны за ёй у 1648), ператвораны ў ваен. крэпасць. Пасля франка-прус. вайны 1870—71 паводле Франкфурцкага мірнага дагавора 1871 адышоў да Германіі, паводле Версальскага міру 1919 вернуты Францыі. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ням. войскамі (1940—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ АЎСТРА́ЛІЯ (South Australia),
штат Аўстралійскага Саюза каля ўзбярэжжа Вял. Аўстралійскага зал. Індыйскага акіяна. Пл. 984,4 тыс.км². Нас. 1479,8 тыс.чал. (1997). Каля 90% насельніцтва жыве ў гарадах. Адм. ц. — г.Адэлаіда. У рэльефе пераважаюць пустынныя раўніны з асобнымі ізаляванымі горнымі масівамі (Масгрэйв, Сцьюарт і інш.) і ўпадзінамі з салёнымі азёрамі (Эйр, Гэрднер, Торэнс і інш.). На ПдУ — раўніна р. Мурэй. Расліннасць пустынная і паўпустынная, месцамі вечназялёныя хмызнякі. Развіты сельская гаспадарка і прам-сць. Здабыча меднай і жал. руд, прыроднага газу, каменнага вугалю. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, у т. л. агульнае, дакладнае, с.-г., эл.-тэхн., судна- і аўтабудаванне; нафтахімія, вінаробства, мукамольная, кансервавая, тэкст., швейная, абутковая. Гал.прамысл. цэнтры Адэлаіда, Уаяла, Порт-Піры. Сеюць пшаніцу, ячмень, авёс. Садоўніцтва і вінаградарства (каля 50% збору вінаграду ў краіне). Гадуюць мерыносавых авечак (пагалоўе каля 20 млн.) і буйн. раг. жывёлу. Транспарт аўтамаб., чыг., марскі. Важнейшы порт Адэлаіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПРАВАДНІКО́ВЫ ЛА́ЗЕР,
лазер з паўправадніковым крышталём у якасці рабочага рэчыва. Асаблівасці — высокая эфектыўнасць пераўтварэння эл. энергіі ў энергію кагерэнтнага выпрамянення, малая інерцыйнасць, магчымасць перастройкі даўжыні хвалі выпрамянення і інш.
У П.л. ўзбуджаюцца і выпрамяняюць (калектыўна) атамы крышт. рашоткі, што вызначае малыя памеры і кампактнасць прылады. У адрозненне ад лазераў інш. тыпаў у П.л. выкарыстоўваюцца выпрамяняльныя квантавыя пераходы паміж дазволенымі энергет. зонамі крышталёў (гл.Зонная тэорыя, Цвёрдае цела): пры рэкамбінацыі электронаў і дзірак вызваляецца энергія, якая выпрамяняецца ў выглядзе квантаў святла (люмінесцэнцыя) ці перадаецца ўсяму крышталю, як цеплавая энергія. У некаторых паўправадніках, напр. у арсенідзе галію, доля выпрамененай энергіі набліжаецца да 100%. Важнейшы спосаб пампоўкі ў П.л. — інжэкцыя праз p-n-пераход ці гетэрапераход (інжэкцыйны П.л.), што дазваляе непасрэдна пераўтвараць эл. энергію ў кагерэнтнае выпрамяненне. Інш. спосабы пампоўкі: эл. прабой (стрымерны П.л.), бамбардзіроўка электронамі (П.л. з электроннай пампоўкай) і аптычная пампоўка. П.л. выкарыстоўваюцца ў аптычнай сувязі і лакацыі, спец. аўтаматыцы, оптаэлектроніцы, тэхніцы спец. асвятлення (напр., скарасной фатаграфіі), для вызначэння забруджванняў і дамешкаў у розных асяроддзях, для лазернага праекцыйнага тэлебачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКСІКА́НСКАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ 1861—67,
узброеная інтэрвенцыя Вялікабрытаніі (1862), Іспаніі (1861—62) і Францыі (1862—67) супраць Мексікі з мэтай звяржэння дэмакр. ўрада прэзідэнта Б.П.Хуарэса Гарсіі і ўстанаўлення залежнага ад еўрап. дзяржаў манарх. рэжыму. Зачэпкай для інтэрвенцыі стаў прыняты 17.7.1861 мекс. кангрэсам закон аб часовым спыненні плацяжоў па знешніх пазыках. У адказ у канцы 1861 — пач. 1862 брыт., ісп. і франц. войскі высадзіліся на ўзбярэжжа Мексікі і захапілі важнейшы порт Веракрус. Аднак рашучае супраціўленне мексіканцаў, рознагалоссі паміж дзяржавамі-агрэсарамі, адсутнасць падтрымкі інтэрвенцыі з боку ЗША, якія таксама імкнуліся замацавацца ў суседняй краіне, прымусілі Вялікабрытанію і Іспанію ў крас. 1862 вывесці свае войскі з Мексікі. Францыя працягвала вайну, летам 1863 яе войскі захапілі г. Мехіка. У крас. 1864 імператарам Мексікі абвешчаны залежны ад Напалеона IIIаўстр. эрцгерцаг Фердынанд Максімілян (Максімілян I). На заклік мекс. ўрада Хуарэса на барацьбу з іншаземцамі паднялося ўсё насельніцтва краіны. Масавае нар. супраціўленне, контрнаступленне рэгулярнай мекс. арміі, а таксама абвастрэнне франка-амер. адносін і непапулярнасць гэтай авантуры ў Францыі прывялі да правалу М.э. У сак. 1867 франц. інтэрвенты пакінулі тэр. Мексікі. Максімілян I, які імкнуўся аказаць супраціўленне мекс. войскам, трапіў у палон і быў расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ЗГА (Glasgow),
горад у Вялікабрытаніі, на З Шатландыі. Знаходзіцца на Сярэднешатландскай нізіне, на р. Клайд за 35 км ад яе вусця. Адм. ц. раёна Стратклайд і гал. горад канурбацыі Клайдсайд. 684,3 тыс.ж., у межах канурбацыі больш за 1,5 млн.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог, гандл. цэнтр і марскі порт. Аэрапорт. На прадпрыемствах Глазга сканцэнтравана больш за 1/3 усіх занятых у прам-сці Шатландыі. Металургічная вытв-сць на базе мясц. каменнага вугалю і прывазной жал. руды. Буйнейшы суднабуд. раён краіны. Суднарамонт. Прадпрыемствы Глазга выпускаюць таксама суднавыя рухавікі, катлы, турбіны. Развіта лакаматывабудаванне, электратэхніка, станкабудаванне, авія- і аўтабудаванне. Прам-сцьхарч., тытунёвая, швейная, паліграф., тэкст., у т. л.вытв-сць дываноў. Метрапалітэн. Ун-т. Шатл.муз. акадэмія. Маст. галерэі і музей Глазга. Гатычны сабор (12—16 ст.), інш.арх. помнікі.
Засн. ў 6 ст. У сярэднявеччы невял. рыбацкае паселішча, з 1178 горад. У 1451 адкрыты ун-т. У 1636 атрымаў статус каралеўскага горада. У 14 і 17 ст. неаднаразова быў зруйнаваны у час войнаў з англічанамі. Пасля заключэння шатландска-англ. уніі 1707 — цэнтр гандлю, з сярэдзіны 18 ст. — важнейшыпрамысл. і партовы горад Вялікабрытаніі. З 19 ст. буйны цэнтр рабочага руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
major
[ˈmeɪdʒər]1.
adj.
1) бо́льшы, важне́йшы, зна́чны; грунто́ўны
major part — бо́льшая ча́стка
major poet — зна́чны паэ́т
2) старэ́йшы, ста́ршы
3) Mus. мажо́рны
2.
n.
1) маёр -а m.
2) даро́слы -ага m., даро́слая f.; паўнале́тні -яга m., паўнале́тняя f.
3) гало́ўная дысцыплі́на, спэцыяліза́цыя f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЗАНЗІБА́Р (Zanzibar),
востраў у Індыйскім ак., каля ўсх. ўзбярэжжа Афрыкі (аддзелены ад мацерыка пралівам шыр. 36 км). Уваходзіць у склад Танзаніі. Пл. 1658 км². Нас. каля 700 тыс.чал. (1995), пераважна суахілі (каля 80%), а таксама арабы і індыйцы. Выш. да 120 м, акаймаваны каралавымі рыфамі. Складзены з каралавых вапнякоў, развіты карст. Клімат экватарыяльна-мусонны. Сярэдняя т-растудз. 28 °C, ліп. 23 °C. Ападкаў 1500—2000 мм за год з двума максімумамі (крас.—май, ліст.—снежань). Натуральная расліннасць — другасныя хмызнякі, на ўзбярэжжы месцамі мангры. Плантацыі гваздзіковага дрэва (каля 70—80% сусв. вытв-сці), какосавых пальмаў. Гал. горад і порт — Занзібар (158 тыс.ж., 1988).
Тэр. З. здаўна заселена чалавекам. У 7—10 ст. каланізаваны арабамі і персамі; цэнтр гандлю золатам, слановай косцю і рабамі. У 1528 захоплены партугальцамі, якіх у 18 ст. выцеснілі арабы Аманскага султаната. У 1818 пачалася вытв-сць гваздзікі і гваздзіковага алею — асн. прадуктаў экспарту. З 1856 З. — незалежны султанат. Яго эканам. развіццю садзейнічала буд-ва Суэцкага канала, у выніку чаго востраў ператварыўся ў важнейшыгандл. цэнтр усёй Усх. Афрыкі. У канцы 19 ст. З. стаў аб’ектам экспансіі Германіі, Італіі, Францыі і Англіі, якія ў 1886—90 падзялілі паміж сабой яго землі. У 1890 над З. устаноўлены брыт. пратэктарат. У 1963 Вялікабрытанія дала З. незалежнасць, перадала ўладу султану, рэжым якога скінуты ў 1964, і З. аб’яднаўся з Танганьікай у адзіную дзяржаву Танзанія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦО́ЎНАЕ НАВУЧА́ННЕ,
адзін з прадметаў агульнаадук. школы, накіраваны на падрыхтоўку школьнікаў да прац. дзейнасці. Асн. задача П.н. — набыццё вучнямі ведаў аб прадметах, сродках і працэсах працы, агульнатэхн. і спец. уменняў і навыкаў, неабходных для авалодання якой-н. прафесіяй.
Аргументы на карысць уключэння прац. дзейнасці ў навуч.-выхаваўчы працэс у адпаведнасці з узроставымі, фіз. і інтэлектуальнымі магчымасцямі дзяцей выказаны ў сацыяльна-пед. тэорыях 17—18 ст. (Я.А.Каменскі, Дж.Лок, Ж.Ж.Русо). І.Г.Песталоці разглядаў працу вучняў як важнейшы элемент развіццёвага навучання і пед. арганізаванага выхаваўчага асяроддзя. У сярэдзіне 19 ст. разгарнуўся шырокі рух настаўнікаў і выхавальнікаў за ўкараненне навуч. працы ў школах краін Зах. Еўропы і ЗША. Як навуч. прадмет пад назвай «Ручная праца» ўключана ў планы пач. школ і настаўніцкіх семінарый Фінляндыі (1866). У 2-й пал. 19 ст. таксама ўведзена ў агульнаадук. школах Францыі (1882), Вялікабрытаніі (1890), Італіі (1894), ЗША (1895) і інш.; у Рас. імперыі выкладалася з 1884. Пашырэнне атрымала сістэма П.н., створаная К.Ю.Цырулем. У СССР у 1937 П.н. ў агульнаадук. школе адменена, у 1954—56 адноўлена.
На Беларусі П.н. арганізуецца ў форме ўрокаў, практыкумаў, экскурсій, працоўнай (вытворчай) практыкі. Заняткі праводзяцца ў навуч. і навуч.-вытворчых умовах. У адпаведнасці з планамі сярэдняй агульнаадук. школы вядзецца распрацоўка зместу, форм і метадаў падрыхтоўкі вучняў да працы ў межах агульнаадук. галіны «Тэхналогія».
Літ.:
Казакевич В.М., Поляков В.А., Ставровский А.Е. Основы методики трудового обучения. М., 1983;
Атутов П.Р., Поляков В.А. Роль трудового обучения в политехническом образовании школьников. М., 1985, Школа и труд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
агро́мністы, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі вялікі памерамі, аб’ёмам. Як нейкі востраў на агромністым блюдзе чаратовых балот, маляўніча выступаў старадаўні горад, важнейшы цэнтр неабсяжнага Палесся.Колас.Ад агромністых хвой засталіся толькі пашчапаныя пні.Лынькоў.Ні раённы гарадок, ні нават Бабруйск ніяк не маглі раўняцца з гэтым агромністым, такім неспакойным горадам.Мележ.// Вельмі вялікі па колькасці; шматлікі. А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы.Купала.Агромністая армія.. застыла насцярожана, чакаючы жаданага слова каманды.Мележ.
2. Вельмі вялікі па сіле, глыбіні выяўлення. Як у маўклівых, скупых словах выказаць тое агромністае, багатае пачуццё, якое ў ім [Тураўцу] жыве?Мележ.У гэтым маналогу — ніводнага халоднага, абыякавага слова, усё дыхае агнём агромністага ўзрушэння.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)