brig

[brɪg]

n.

1) брыг -а m., двухма́чтавы карабе́ль

2) вастро́г на вае́нным караблі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

навадні́ць, ‑вадню, ‑вадніш, ‑вадніць; зак., што.

Запоўніць вельмі вялікай колькасцю каго‑, чаго‑н. Лагер наваднілі ўзброеныя патрулі, аб’явілі яго на ваенным становішчы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баталёр

(фр. batailleur)

асоба на ваенным судне, якая загадвае харчовым і рэчавым забеспячэннем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прамаршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Прайсці маршам, ваенным ці спартыўным крокам. Анечка, захопленая гульнёю, прамаршыравала вакол стала, за ёй Надзейка, бацька. Паслядовіч.

2. Маршыраваць некаторы час. Прамаршыраваць дзве гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круйт-ка́мера

(гал. kruitkamer)

памяшканне на ваенным караблі старога флоту, дзе захоўваліся выбуховыя рэчывы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мілітары́зм, ‑у, м.

1. Рэакцыйная палітыка эксплуататарскіх класаў, якая падпарадкоўвае ваенным мэтам эканоміку і грамадскае жыццё для падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў і падаўлення супраціўлення працоўных.

2. Палітычнае панаванне ваеншчыны ў капіталістычных краінах.

[Ад лац. militaris — ваенны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАДО́ЛЬЁ ((Badoglio) П’етра) (28.9.1871, Грацана-Манферата, правінцыя П’емонт, Італія — 31.10.1956),

дзяржаўны і ваенны дзеяч Італіі, маршал (1926). Галоўнакамандуючы італьян. войскамі ў італа-эфіопскай вайне 1935—36, пасля захопу Эфіопіі віцэ-кароль (1936—37). Удзельнік дзярж. перавароту 25.7.1943, які прывёў да падзення фаш. дыктатуры Б.Мусаліні. У 1943—44 прэм’ер-міністр. Урад Бадольё 3.9.1943 у Касібілі падпісаў з антыфаш. кааліцыяй дагавор аб ваенным перамір’і і 13.10.1943 абвясціў вайну Германіі.

т. 2, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мінёр, ‑а, м.

Спецыяліст па міннай справе, па мініраванню і размініраванню. Плаваў на ваенным караблі [Герасім Дзмітрыевіч] мінёрам. Б. Стральцоў. Падпальваючы хвосцікі шкура, уздоўж рэек, ад шашкі да шашкі, бягуць з агнём мінёры. Брыль.

[Фр. mineur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРВЕ́Т (франц. corvette),

1) лёгкі карабель для разведкі, пасыльнай службы і выканання інш. задач у ветразевым ваенным флоце 17—19 ст. У сярэдзіне 19 ст. з’явіліся колавыя, а потым вінтавыя ветразева-паравыя К.

2) Баявыя караблі спец. пабудовы для процілодачнай і проціпаветр. абароны і нясення вартавой службы ў флатах Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краін у час 2-й сусв. вайны.

3) У шэрагу сучасных марскіх дзяржаў тып найменшага ваен. карабля (водазмяшчэннем 500—1000 т) для канваіравання і абароны ад падводных лодак.

Ветразевы карвет.

т. 8, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ружжо́, -а́, мн. ру́жжы іліч. 2, 3, 4) ружжы́, ру́жжаў, н.

Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ненаразным ствалом.

Паляўнічае р.

Процітанкавае р.

Быць пад ружжом (перан.: быць на ваенным становішчы, у стане баявой гатоўнасці — пра армію). У р.! (каманда стаць у строй з вінтоўкамі). Паставіць пад р. (прызваць на ваенную службу).

|| памянш. ружэ́йца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. ружэ́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)