НІЯГА́РСКІ ВАДАСПА́Д (англ. Niagara Falls, верагодна, ад іракезскага вялікі шум),

вадаспад у Паўн. Амерыцы, на р. Ніягара. Падзяляецца Казіным в-вам на левую частку (належыць Канадзе; шыр. 792 м, выш. 51 м), праз якую праходзіць каля 85% усяго расходу вады, і правую (належыць ЗША; шыр. 305 м, выш. 54 м). У абход Н.в. з канадскага боку пабудаваны суднаходны канал Уэленд. Турызм.

т. 11, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грукатлі́вы, -ая, -ае.

Які стварае грукат; шумны.

Г. вадаспад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

falls [fɔ:lz] n. pl. вадаспа́д;

Niagara Falls Ніяга́рскі вадаспа́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

водопа́д вадаспа́д, -да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́рвский водопа́д На́рвскі вадаспа́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катара́кт

вадаспад

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. катара́кт катара́кты
Р. катара́кту катара́ктаў
Д. катара́кту катара́ктам
В. катара́кт катара́кты
Т. катара́ктам катара́ктамі
М. катара́кце катара́ктах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

waterfall [ˈwɔ:təfɔ:l] n. вадаспа́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кіпу́чы, -ая, -ае.

1. Бурлівы, пеністы.

К. вадаспад.

2. перан. Напружаны, дзейны.

Кіпучая дзейнасць.

|| наз. кіпу́часць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ниага́рский ніяга́рскі;

Ниага́рский водопа́д Ніяга́рскі вадаспа́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грымлі́вы разг. грохо́чущий;

г. вадаспа́д — грохо́чущий водопа́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)