целеу́тка

вавёрка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. целеу́тка целеу́ткі
Р. целеу́ткі целеу́так
Д. целеу́тцы целеу́ткам
В. целеу́тку целеу́так
Т. целеу́ткай
целеу́ткаю
целеу́ткамі
М. целеу́тцы целеу́тках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

Наблізіцца скачкамі або прыехаць наўскач.

Да шышак прыскакала вавёрка. П. вярхом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

red squirrel [ˌredˈskwɪrəl] n. zool. вавёрка звыча́йная

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

грызу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Млекакормячае атрада грызуноў з доўгімі моцна развітымі пярэднімі зубамі.

Вавёрка адносіцца да грызуноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Скакаць; узнімаць.

Вавёрка сігала з сасны на сасну.

|| аднакр. сігану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́лка ж. абл. гл. вавёрка

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́лушчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; зак., што.

1. Выняць, лушчачы; вылузаць.

Вавёрка вылушчыла зярняты з яловай шышкі.

2. Выдаліць хірургічным спосабам (спец.).

В. костку.

|| незак. вылу́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВАВЁРКІ (Sciurus),

род млекакормячых жывёл сям. вавёркавых атр. грызуноў. 55 відаў у Паўн. паўшар’і і на Пн Паўд. Амерыкі. Пашыраны ў горных і раўнінных лясах. На Беларусі 1 від — вавёрка звычайная (S. vulgaris).

Даўж. цела 20—35 см, хваста 19—31 см, маса 180—1000 г. Афарбоўка залежыць ад раёна пашырэння, сезона, узросту, індывідуальнасці. Вавёрка звычайная бывае рыжая, папялястая, амаль чорная і інш. Будуюць гнёзды (гайны) ці жывуць у дуплах. Штогод даюць 1—3 прыплоды па 1—12 дзіцянят. Корм раслінны і жывёльны, большасць вавёрак робяць запасы на зіму. Вавёрка звычайная акліматызавана ў Крыме, на Цянь-Шані і Каўказе. Некаторыя з вавёрак — каштоўныя паляўніча-прамысл. віды (здабываюцца дзеля пушніны, у тропіках — дзеля мяса). Дальмарская чорная вавёрка занесена ў Чырв. кнігу МСАП.

Вавёрка звычайная.

т. 3, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Веве́рыцывавёрка’ (ДАБМ, 897). Адлюстроўвае прасл. *veverica, *věverica ’тс’. Падрабязна гл. пад вавёрка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ichhörnchen n -s, - заал. вавёрка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)