Бісю́ркі ’бісер’ (Нас., Яруш.). Запазычанне з польск.bisiórka, bisiorka ’тс’ (здаецца, таго ж паходжання, што і бі́сер, гл.; Варш. сл., 1, 157–158). Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 34.
мета́ть би́сер перед сви́ньями сы́паць бі́сер (пе́рлы) перад сві́ннямі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зніза́ць, зніжу, зніжаш, зніжа; зак., што.
Разм. Нанізваючы на нітку, дроцік і пад., злучыць. Знізаць бісер.// Зрабіць знізваннем, нанізваннем. Знізаць каралі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pearl[pɜ:l]n. жамчу́жына, жэ́мчуг;
a string of pearls ні́тка жэ́мчугу
♦
cast/throw pearls before swine сы́паць бі́сер (пе́рлы) пе́рад сві́ннямі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Бу́сы ’пацеркі’ (Інстр. I, Сакал., Бяльк.). Рус.бу́сы, укр.бу́си. Слова, пашыранае пераважна на рускай моўнай тэрыторыі. У бел. мове, здаецца, з рус. Паходжанне слова няяснае. ёсць версія пра сувязь з *biserъ ’бісер’ (гл.); так Праабражэнскі, 1, 55; Шанскі, 1, Б, 237; Гараеў, 17. Супраць Фасмер, 1, 252; Бернекер, 58; Рудніцкі, 270. Сабалеўскі (РФВ, 67, 214) звязаў слова з бу́са ’лодка, карабель’ (< сканд. моў), па падабенству ракавін, з якіх рабіліся пацеркі, з лодкамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Sauf -, Säue і -en
1) свіння́ (самка)
2) разм. неаха́йны, -ная, свіння́;
◊
Pérlen vor die Säue wérfen* сы́паць бі́сер [пе́рлы] пе́рад сві́ннямі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДУБРО́ВЕНСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў Падзвінні. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Віцебскай вобл., часткова на Смаленшчыне. У строі пераважалі блакітныя фарбы (паўплывала набіванка) і дробнаклятчастыя ўзоры на паясных адзежынах. Старадаўні жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы (андарак, саматканка), ільнянога фартуха і курты, больш позні — з кашулі, фартуха, спадніцы з прышыўным ліфам і поясам (саян — накшталт сукенкі без рукавоў). Святочную кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, гесткай, будзённую і споднюю — тунікападобнай, з разрэзам па цэнтры грудзей; стаячы каўнер зашпіляўся шпонкай ці гузікам або сцягваўся чырв. стужкай. Узорыстае ткацтва, вышыўка спалучаліся з разнаколернай аплікацыяй, аблямоўкамі, устаўкамі чырвонай або сіняй крашаніны ці кумачу. Чырвоны арнамент (строгія геам. формы, шматпялёсткавыя зоркі, раслінныя ўзоры) дапаўняўся блакітным. чорным, зрэдку паскамі медна-чырв. бліскавак. Спадніцу кроілі ў 4—6 полак з пярэстатканага сіне-белага, чырвона-бурачковага палатна. Спадніцу з ліфам шылі з 2, часам розных па якасці і колеру тканін, дапаўнялі белым ці набіваным фартухом і поясам, на канцы якога нашывалі бісер. Суконную світу ў выглядзе безрукаўкі пацягвалі белым каленкорам, аздаблялі нашыўкамі чырв. сукна, лапікамі чорна-белай аўчыны ўздоўж зрэзаў. Галаўныя ўборы жанчын — хусткі, чапцы. У мужчынскі гарнітур уваходзілі кашуля, нагавіцы, пояс. Жаночай і мужчынскай вопраткай былі армяк, світа, бурка, кажух.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Дубровенскі строй. Жанчына ў летнім адзенні. Вёска Ланенка Дубровенскага раёна Віцебскай вобл.