двухчле́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Алгебраічны выраз, які ўяўляе сабой суму або рознасць двух адначленаў; біном.

|| прым. двухчле́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

binomial [baɪˈnəʊmiəl] n. math., ling. біно́м, двухчле́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

двухчле́н, ‑а, м.

Сума або рознасць двух алгебраічных выразаў (членаў); біном.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДВУХСКЛА́Д,

тое, што біном.

т. 6, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Двухчлен, гл. Біном

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

binomial theorem

біно́м Нью́тана

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dwumian, ~u

м. двухчлен, біном

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мано́м

(ад гр. monos = адзін + nome = часцінка)

мат. адначлен (параўн. біном, паліном).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бінамія́льны

(ад біном)

які належыць да бінома;

б-ыя каафіцыенты — каэфіцыенты ў раскладанні бінома Ньютана.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паліно́м

(ад палі- + гр. nome = частка)

алгебраічны выраз, які складаецца з некалькіх адначленаў, злучаных паміж сабой знакамі складання або адымання; мнагачлен (параўн. біном, маном).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)