ВІДЭАТЭ́КС,

від (служба) электрасувязі. Дазваляе карыстальніку атрымліваць на экране тэлевізара (або дысплея) графічную інфармацыю па каналах тэлефоннай сувязі са спец. банка даных; дазваляе таксама выконваць розныя паслугі: заказваць электронныя гульні, білеты на транспарт, праводзіць банкаўскія аперацыі і інш.

т. 4, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

raffle1 [ˈræfl] n. рэ́чавая латарэ́я;

raffle tickets латарэ́йныя біле́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

канду́ктар¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік чыгуначнага транспарту, які суправаджае цягнікі, а таксама работнік гарадскога транспарту, які прадае білеты пасажырам.

|| ж. канду́ктарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. канду́ктарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капельды́нер, ‑а, м.

Уст. Тэатральны служыцель, які правярае білеты і паказвае гледачам месцы ў зале.

[Ням. Kapelldiener.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бро́нь ж. (закрепление) бро́нь;

б. на біле́ты — бро́нь на биле́ты ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

білецёр, ‑а, м.

Службовая асоба, якая кантралюе ўваходныя білеты ў кіно, тэатрах, музеях і інш. установах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРАШО́ВЫЯ ЗНА́КІ,

знакі вартасці, заканадаўча прызнаныя ў якасці афіц. разліковага і плацежнага сродку, якія выпускаюцца ў абарачэнне цэнтр. банкам або казначэйствам дзяржавы. У выглядзе грашовых знакаў выступаюць банкаўскія і казначэйскія білеты, разменныя манеты. Намінальная вартасць грашовых знакаў выяўляецца ў нац. грашовай адзінцы і значна перавышае выдаткі іх эмісіі.

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

казначэ́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да казначэя, казначэйства. Казначэйская пасада. Казначэйскі чыноўнік.

•••

Казначэйскія білеты гл. білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аншла́г, ‑а, м.

Аб’ява ў тэатры, кіно аб тым, што ўсе білеты прададзены.

•••

Прайсці з аншлагам гл. прайсці.

[Ням. Anschlag.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аншла́г, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і пад.) прададзены.

2. Вялікі поспех (перан.).

Спектакль прайшоў з аншлагам.

3. Буйны загаловак у газеце (спец.).

А. на ўсю паласу.

|| прым. аншла́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)