бязгу́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не суправаджаецца гукам, бясшумны. Пад раніцу з захаду паднялася цёмная хмара. Цяжкая, шырокая, яна павольна ўздымалася ў неба, гасячы зоры. Аб ёй дагадаліся па водблісках далёкіх бязгучных маланак. Галавач. На маладой асінцы лісце дрыжала, але дрыжанне гэтае зусім было бязгучнае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

silent [ˈsaɪlənt] adj.

1. ці́хі; бязгу́чны, бясшу́мны;

a silent volcano пату́хлы вулка́н;

silent spirit ачы́шчаны спірт

2. маўклі́вы;

keep/remain silent маўча́ць;

fall silent замаўча́ць

3. няма́я (літара)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абры́ў, ‑рыву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абрываць — абарваць ​1 (у 2 знач.) і абрывацца — абарвацца (у 1 знач.).

2. Месца, дзе абарвана што‑н. Абрыў лініі.

3. Круты схіл берага, скалы і пад., які ўзнік у выніку абвалу ці асыпання зямлі. Схілы ўсюды вельмі крутыя, частыя абрывы, на адхонах амаль усюды, густа буяе лес. Мележ. Да белае хаткі На стромкім абрыве Плыў човен рыбацкі, Бясшумны, як прывід. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

still2 [stɪl] adj.

1. нерухо́мы, спако́йны;

still rain дождж без ве́тру;

keep still не варушы́цца

2. ці́хі, бясшу́мны, нямы́;

still nights ці́хія но́чы;

be still маўча́ць

3. няпе́ністы;

still lemonade негазірава́ны лімана́д

still waters run deep ≅ ці́хая вада́ берагі́ рве

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

quiet2 [ˈkwaɪət] adj.

1. ці́хі, бясшу́мны, нячу́тны;

quiet footsteps бясшу́мныя кро́кі, quiet neighbours спако́йныя сусе́дзі

2. спако́йны, нерухо́мы;

a quiet river спако́йная рака́

3. ці́хі, спако́йны;

quiet sleep ціхамі́рны сон

keep quiet about smth./keep smth. quiet трыма́ць што-н. у сакрэ́це

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

silent

[ˈsaɪlənt]

adj.

1) спако́йны, ці́хі, бясшу́мны

2) маўклі́вы (пра чалаве́ка)

3) бязгу́чны, які́ не вымаўля́ецца

The “l” in “folk” and “walk” is a silent letter — Лі́тара “l” — у сло́вах “folk” і “walk” не вымаўля́ецца

4) які́ замо́ўчвае, ня зга́двае

The report was silent on that point — У дакла́дзе пра гэ́тую спра́ву ня зга́двалася

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

палёт, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Рух, перамяшчэнне ў паветры ў якім‑н. напрамку. Палёт ракеты ажыццяўляўся строга па зададзенай траекторыі. «Звязда». // Характар, манеры, асаблівасці такога перамяшчэння. Бясшумны палёт. // Спец. Акрабатычны скачок на вялікую адлегласць або на вялікай вышыні. Палёт пад купалам цырка.

2. Авіяцыйны вылет, рэйс. У дзень палётаў лётчыкі прачынаюцца рана. Хомчанка. Афіцэр-парашутыст паказаў падпольшчыкам, як карыстацца парашутам, як трымацца ў палёце і на пасадцы. Новікаў.

3. перан. Імкненне, парыў. Якія тут бясконцыя прасторы І для ўспамінаў, і палёту дум! Танк. З галечы, з руін спусташэння, Як волат, падняўся народ — Нястрымная воля імкнення, Нябачаны творчы палёт! Колас.

•••

Брыючы палёт — палёт самалёта на невялікай вышыні над зямлёй.

Сляпы палёт — палёт ноччу, у тумане пры дапамозе адных толькі навігацыйных прыбораў.

З вышыні птушынага палёту гл. вышыня.

Птушка высокага палёту гл. птушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́хі, ‑ая, ‑ае.

1. Ледзь чутны; нягучны. Ціхі посвіст, лёгкі шорах, — Цемра ночы ажыла... Крапіва. Ляснуў кароткі ціхі стрэл. Шамякін. // Які характарызуецца наяўнасцю невялікага шуму ці адсутнасцю яго; бясшумны. Ціхі горад. □ Брод перайшоў [Андрэй]. Вось цёмны ціхі млын Паўстаў прад ім. А далей — сад і круча. З. Астапенка.

2. Агорнуты цішынёй; маўклівы. Ціхая ноч. □ У парку ля ціхіх лагчын Запыленай шыбай віднеюцца лужы, Ільдзінка на сонцы блішчыць. Ляпёшкін.

3. Без адзнак вялікага руху, мітусні, беганіны. А там, за ціхаю дарогай, Шуміць бярэзнік малады. Колас. Станцыя, на якой вылазіць Дзмітрый Іванавіч, у познюю асеннюю пару заўсёды ціхая. Навуменка. // Бязветраны; зацішны. Ціхая пагода. □ Нават у самыя ціхія дні, калі і на адкрытых лугах не зварухнецца ні адна травінка, лісце асінніка няспынна дрыжыць і калоціцца. Паслядовіч. / Пра дождж і пад. Мы пад вечар прыселі пад цёплай капай. Ціхі дожджык пра нешта шаптаў нам, як друг. Кірэенка. // Бестурботны; мірны. Ціхае жыццё. □ Росным травам, Што зарой наліты. Пошум іх прысніцца ў ціхім сне. Калачынскі. // Нямоцны, слабы; кволы. Ціхі вецер развяваў непакрытыя валасы Аксінні. Лынькоў. // Слаба выражаны, ледзь прыкметны. — Жывая!.. Пад пальцамі азвалася ціхае-ціхае тахканне пульсу. Брыль.

4. Лагодны, рахманы; паслухмяны, пакорлівы. Усе яго [Івана Аляксеевіча] ведалі, як чалавека ціхага і сумленнага. Якімовіч. — Ціхі ён у нас, пане, — уступілася за сына маці. Пальчэўскі.

5. Які праходзіць спакойна, без буйных праяў. Адным словам, разам з дзяўчынай у лагеры пасялілася ціхая радасць. Ваданосаў.

6. Які не адрозніваецца хуткасцю, павольны, марудны. Ехаць ціхай рыссю. □ Без агнёў і ціхім ходам яны [Крамарэвіч і машыніст] адводзілі цягнік у тыл. Чорны.

•••

Ціхае вар’яцтва — шаленства без прыступаў буянства.

Ціхая гадзіна — тое, што і мёртвая гадзіна (гл. гадзіна).

Ціхай сапай гл. сапа.

Ціхая завадзь гл. завадзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)