абярэ́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

Ноша ў такім памеры (аб’ёме), якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; ахапак, бярэмя.

Цягалі сена віламі і абярэмкамі.

Схапіць у а. (абхапіўшы рукамі). А. дроў.

А. саломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

armful [ˈɑ:mfʊl] n. бярэ́мя (дроў); аха́пак (сена);

an armful of fresh flowers аха́пак све́жых кве́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ву́нашайбярэмя трасты’ (усх.-палес., Шур, вусн. паведамл.). Гл. вынашай ’тс’; адносна фанетыкі параўн. ву́зверыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оха́пка ж. (дров) бярэ́мя, -мя ср.; (сена) аха́пак, -пка м.;

взять в оха́пку разг. узя́ць у аха́пак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АСПА́ЗІЯ (Aspazija; сапр. Розенберг Эльза; 16.3.1868, хутар Даўквас, воласць Заленіекі, Латвія — 5.11.1943),

латышская паэтэса і драматург. Жонка Я.Райніса. У п’есах «Жрыца» (1894), «Страчаныя правы» (паст. 1894), «Недасягнугая мэта» (1895) і публіцыст. артыкулах выступала за эмансіпацыю жанчыны, выкрывала мараль мяшчанства. Першы зб. вершаў «Чырвоныя кветкі» (1897) прасякнуты дэмакр. ідэямі і рамант. пафасам. Пасля разгрому т.зв. «Новай плыні» ў творах Аспазіі (зб. «Сутонне душы», 1901) з’явіліся матывы песімізму, душэўнай стомленасці, якія пазней змяніліся матывамі грамадз. барацьбы (п’еса «Сярэбранае пакрывала», (1905). У 1905—20 жыла ў эміграцыі (Швейцарыя). Творчасць гэтых гадоў вызначалася адыходам ад сац. тэматыкі (зб-кі «Сонечны куточак», 1910, «Бярэмя кветак», 1912). На бел. мову асобныя творы Аспазіі пераклаў В.​Лукша (у кн. «Песня Даўгавы», 1986).

т. 2, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бярэ́ма, бярэ́мя. Рус. бере́мя, ст.-слав. брѣмѧ, польск. brzemię, чэш. břímě, балг. бре́ме, серб.-харв. бре̏ме і г. д. Прасл. *ber‑męбярэмя’. Адносіцца да дзеяслова *bьrati *berǫ ў яго старажытным значэнні ’несці’ (гл. браць). Траўтман, 31; Мейе, RS, 2, 62; Слаўскі, 1, 46; Фасмер, 1, 155. Гл. яшчэ Порцыг, IF, 42, 221 і наст.; Ісачанка, Зб. Гаўранку, 1, 114–130 (асабліва 121–122); Матл, там жа, 131–151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нару́чэ, нару́ччэбярэмя (дроў), ахапак (сена)’ (брэсц., Нар. лекс.), польск. naręcze ’абярэмак, ахапак’, чэш. náruci ’абдымкі; ахапак, абярэмак’, славен. narôče, naróčje ’абдымкі, прыпол; абярэмак, ахапак’, серб.-харв. наручjе ’абдымкі’, на̏ручаj ’ахапак, бярэмя’, балг. на́ръч ’ахапак’, дыял. на́ръче ’тс’. Прасл. *narǫčьje, да рука (гл.); Бязлай у славен. пагосце бачыць зліццё двух розных слоў: *na‑rǫčьje (< jǫka) і *na‑ročьje, да апошняга ст.-чэш. náročie, nároky, náročky ’scrotum’, ст.-польск. naroki ’вантробы, унутранасці’ (Бязлай, 2, 214; Esej і, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патарча́ка, ‑і, ДМ ‑чацы; Р мн. ‑чак; ж.

Кол, палка, якія тырчаць з зямлі. [Міхась] Пералазіў цераз платы, натыкаўся на патарчакі. Скрыган. // Ламачына, палка. Пракоп схадзіў па прылессе, назбіраў бярэмя сухіх патарчак і неяк расклаў агеньчык. Сіняўскі. Устаўшы, .. [капітан] абапёрся на нейкую патарчаку, якая была ў яго замест кія. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падру́ччабярэмя’ (Сцяшк. Сл.), падру́чай ’ахапак сена, які можна ўзяць пад руку’, подру́чʼе ’месца пад рукой; аб’ём, які можна прынесці пад пахай’ (ТС). Суфіксальныя вытворныя на базе словазлучэння пад руку. Гл. таксама ручай(ка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абярэ́мак, ‑мка, м.

1. Такая колькасць чаго‑н., якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; бярэмя, ахапак. Бацька штовосень сюды прывозіў з лугу бахматыя вазы зялёнага, духмянага мурагу.., а ўжо мы з дзедам ладавалі, парадкавалі — цягалі віламі і абярэмкамі сена на вышкі. Сачанка.

2. Становішча рук, калі чалавек нясе што‑н. у ахапку. Рыта вярнулася з суседняга пакоя, несучы ў абярэмку пасцель для Пратасевіча. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)