Бяроза (г.) 1/211 (к.), 277; 2/426, 523; 525, 526 (к.); 4/551; 5/39 (к.); 7/270; 8/586 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЯРО́ЗА,

рака ў Беларусі, у Зэльвенскім і Слонімскім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 96 км². Пачынаецца каля в. Шулякі Зэльвенскага р-на. 13 км рэчышча ад вусця каналізавана, створана сажалка.

т. 3, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бяро́за ж. Biarza i Bjarsa n -s, Berza [-z-] n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БЯРО́ЗА

(Betula),

род кветкавых раслін сям. бярозавых. Каля 140 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і ад гор субтропікаў да арктычных тундраў. На Беларусі 6 дзікарослых і 44 інтрадукаваныя віды рознага геагр. паходжання. Бяроза павіслая, або бародаўчатая (В. pendula), і пушыстая, або белая (В. pubescens), утвараюць бярозавыя лясы; карэльская, або чачотка (В. carelica), і няясная, або цёмная (В. obscura), з амаль чорнай па ўсім ствале карой, трапляюцца рэдка асобнымі дрэвамі ці невял. групамі пераважна на ўзвышшах у зах. і цэнтр. раёнах; нізкая (В. humilis) і карлікавая (В. nana) — кустовыя расліны, утвараюць хмызнякі на балотах і па берагах балотных азёр. Б. карлікавая занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. З інтрадукаваных у зялёным буд-ве найчасцей выкарыстоўваюцца бяроза папяровая (В. papyrifera), жоўтая (В. lutea), вязалістая (В. ulmifolia), Эрмана (В. ermanii), японская (В. japonica), блакітная (В. coerulea), туркестанская (В. turkestanica), даурская (В. dahurica), рабрыстая (В. costata) і Шміта, або жалезная (В. schmidtii).

Аднадомныя лістападныя дрэвы або кусты і кусцікі з гладкай ці трэшчынаватай, часцей белай, радзей шэрай і інш. колеру карой. Лісце суцэльнае (у садовых формаў бывае рассечанае), на чаранках. Кветкі аднаполыя, у тычынкавых і песцікавых каташках, распускаюцца ў крас.—маі, амаль адначасова з лісцем, апыляюцца з дапамогай ветру. Плады — дробныя аднанасенныя арэхі з плёначнымі крылцамі па баках. Лесаўтваральнікі, дэкар., лек. (пупышкі і маладое лісце выкарыстоўваюць у медыцыне як жаўцягонны, мачагонны і процізапаленчы сродак), харч. (бярозавы сок мае да 20% цукру, спажываецца як напітак), кармавыя (галінкі з лісцем служаць кормам для жывёлы, пупышкі і каташкі — для птушак) і тэхн. (з драўніны атрымліваюць метылавы спірт, ацэтон, воцат, актываваны вугаль, вырабляюць фанеру, мэблю, лыжы і інш. вырабы; з кары здабываюць дзёгаць, з лісця — фарбу для шэрсці) расліны. Выкарыстоўваюцца на лесаўзнаўленне, азеляненне населеных месцаў, прысады каля дарог, у проціпажарных і полеахоўных палосах, для замацавання адхонаў і інш.

В.Ф.Пабірушка.

т. 3, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бяро́за. Рус. берёза, укр. бере́за, польск. brzoza, чэш. břiza, балг. бре́за, серб.-харв. бре̏за і г. д. Прасл. *berzaбяроза’. І.‑е. *bherā​xg̑‑. Параўн. літ. béržas, лат. bęr̃zs, ст.-інд. bhūrjáḥ, ст.-ісл. bjǫrk, ст.-в.-ням. birihhaбяроза’. І.‑е. корань, як думаюць, азначаў ’белы, светлы’: бяроза — *’светлае дрэва’. Сюды ж адносіцца і *berstъ ’бераст’. Праабражэнскі, 1, 24; Бернекер, 52; Фасмер, 1, 154; Брукнер, 45; Слаўскі, 1, 47; Махэк₂, 74 (апошні некалькі іначай). Да выразу бяро́завая каша, гл. Скрыпнік, Мовознавство, 1967, № 2, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяроза, бярэзіна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Бяроза-Картузская, гл. Бяроза (г.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Картуз-Бяроза (г.), гл. Бяроза

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Карэльская бяроза, гл. Чачотка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бяроза А. 12/546

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)