убеля́ть несов. выбе́льваць, убяля́ць, бялі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мялі́цьбяліць вапнай’ (Нас.). Кантамінацыйнае ўтварэнне з мел ’вапна’ і бялі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

whiten [ˈwaɪtn] v.

1. бялі́ць, адбе́льваць

2. стаць бе́лым, пабяле́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абва́пліваць

бяліць што-небудзь вапнай’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абва́пліваю абва́пліваем
2-я ас. абва́пліваеш абва́пліваеце
3-я ас. абва́плівае абва́пліваюць
Прошлы час
м. абва́пліваў абва́плівалі
ж. абва́плівала
н. абва́плівала
Загадны лад
2-я ас. абва́плівай абва́плівайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абва́пліваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абвапно́ўваць

бяліць што-небудзь вапнай’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абвапно́ўваю абвапно́ўваем
2-я ас. абвапно́ўваеш абвапно́ўваеце
3-я ас. абвапно́ўвае абвапно́ўваюць
Прошлы час
м. абвапно́ўваў абвапно́ўвалі
ж. абвапно́ўвала
н. абвапно́ўвала
Загадны лад
2-я ас. абвапно́ўвай абвапно́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абвапно́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ва́піць

бяліць што-небудзь вапнай’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ва́плю ва́пім
2-я ас. ва́піш ва́піце
3-я ас. ва́піць ва́пяць
Прошлы час
м. ва́піў ва́пілі
ж. ва́піла
н. ва́піла
Загадны лад
2-я ас. ва́п ва́пце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ва́пячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

blichować

незак. бяліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БЛАНШЫ́РАВАННЕ (ад франц. blanchir бяліць, абліваць кіпенем),

1) у харчовай прамысловасці — апрацоўка пладоў і агародніны гарачай вадой, парай. Засцерагае агародніну ад пацямнення і аблягчае варку варэння, ужываюць у вытв-сці він, пры вяленні вінаграду і інш. 2) У гарбарнай вытворчасці — зняцце з ніжняга боку скуры рэшткаў падскурнай клятчаткі. Бланшыраваннем надаюць паверхні гладкасць і выраўноўваюць таўшчыню скуры па ўсёй паверхні.

т. 3, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

забяля́ць

бяліць што-небудзь; прыпраўляць што-небудзь смятанай’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. забяля́ю забяля́ем
2-я ас. забяля́еш забяля́еце
3-я ас. забяля́е забяля́юць
Прошлы час
м. забяля́ў забяля́лі
ж. забяля́ла
н. забяля́ла
Загадны лад
2-я ас. забяля́й забяля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час забяля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)