Бы́хов г. Бы́хаў, -хава м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛУ́ДЧЫЦЫ,

вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Быхаўв. Новы Быхаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пд ад г. Быхаў, 54 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Лудчыцы. 626 ж., 240 двароў (1999). Лесапільня. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні. Каля вёскі група археал. помнікаў Лудчыцы.

т. 9, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Маяк Прыдняпроўя» (газ., Быхаў) 9/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́ЖНЯЯ ТО́ШЧЫЦА,

вёска ў Верхнятошчыцкім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Быхаў—Рагачоў. Цэнтр калгаса. За 40 км на Пд ад г. Быхаў, 84 км ад Магілёва, 11 км ад чыг. ст. Тошчыца. 191 ж., 65 двароў (2000). Базавая школа, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі селішча зарубінецкай культуры, банцараўскай культуры і ранняга сярэдневякоўя, бескурганны могільнік (1-е тыс. н.э.).

т. 11, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́РХНЯЯ ТО́ШЧЫЦА,

вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на Пд ад г. Быхаў, 83 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Тошчыца. 165 ж., 73 двары (1995).

т. 4, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЫ́ХАВА АБАРО́НА 1659.

Адбывалася ў маі—снежні 1659 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 супраць рас. войска. У пач. 1657 пасля 18-месячнай аблогі рас. войскі з казакамі І.Нячая штурмам захапілі Быхаў. У 2-й пал. 1658 Нячай здрадзіў цару і перайшоў на бок Яна II Казіміра. Сваёй рэзідэнцыяй ён зрабіў Стары Быхаў. Войска рас. ваявод Змеева і Лабанава-Растоўскага 14.5.1659 падышло да горада і пачало яго новую аблогу, якая працягвалася да 4 снеж. і скончылася начным штурмам. Поспеху штурму садзейнічала здрада членаў гар. магістрата і каменданта Быхаўскага замка немца Шульца. Шмат было забіта абаронцаў замка, у т. л. Нячай, знішчана палонная шляхта. У адбудаваным замку размясціўся рас. гарнізон.

т. 3, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЫ́ХАЎСКІ ПАВЕ́Т, Старабыхаўскі павет (да 1852). Існаваў на тэр. Беларусі ў 1772—96 і 1802—1923. Утвораны 8.6.1772 пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г. Быхаў (Стары Быхаў). 23.12.1796 пры скасаванні Магілёўскай губерні павет скасаваны, тэр. ўвайшла ў Беларускую губерню. Адноўлены 11.3.1802 з аднаўленнем Магілёўскай губ. Пл. Павета 4105,8 кв. вёрстаў, нас. 124 820 чал. (1897). У павеце было 10 валасцей: Баханская, Бычанская (раней Новабычанская), Гарадзецкая (пазней Старабыхаўская), Гарадзішчанская, Глухаўская, Грудзінаўская (раней Царкоўнаасавецкая), Даўгамохская, Навабыхаўская, Прапойская, Чыгірынская; 476 нас. пунктаў (1897). З абвяшчэннем БССР (1.1.1919) Быхаўскі павет у яе складзе. З лют. 1919 у складзе Магілёўскай (з 26.4.1919 Гомельскай) губ. РСФСР. 14.2.1923 павет скасаваны, воласці перададзены ў Магілёўскі, Рагачоўскі і Чэрыкаўскі паветы Гомельскай губ.

т. 3, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУНАЁК,

вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Грэза. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 68 км ад Магілёва. 507 ж., 204 двары (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́КАНАВІЧЫ,

вёска ў Чырвонаслабодскім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПдУ ад горада і 22 км ад чыг. ст. Быхаў, 50 км ад Магілёва. 497 ж., 212 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУДЗІ́НАЎКА,

вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад Быхава, 40 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Быхаў. 697 ж., 298 двароў (1997). З-д харч. прадуктаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль.

т. 5, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)