Народная эпічная песня пра герояў і іх подзвігі. Ганусанскія падзеі набывалі значэнне гераічнай быліны, дзе партызаны выступалі як волаты, а іх атаман рысаваўся як народны герой.Колас.
былі́на2, ‑ы, ж.
Тое, што і былінка.
•••
Адна як быліна — пра адзінокую жанчыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трости́нка
1.уменьш. трасці́нка, -кі ж.; чараці́нка, -кі ж.;
2.перен.былі́нка, -кі ж.; наці́нка, -кі ж.; цяві́нка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сухе́нькі, ‑ая, ‑ае.
Разм.Памянш.-ласк.да сухі. Сухенькія дровы. Сухенькія грыбы. Сухенькая скарынка. Сухенькі ручнік. □ Будынкі пана Чарнецкага вельмі сухенькія. Гараць, як запалкі.Бядуля.Сухенькая, тоненькая, як былінка,.. была гэтая бабулька!Чарнышэвіч.Цётка падсоўвае мне масла, тварог, а сама ўважліва разглядае мяне, і яе сухенькі, зморшчаны твар поўны добразычлівасці.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
spear
I[spɪr]1.
n.
дзі́да, пі́ка f.
2.
v.t.
прабіва́ць дзі́дай
II[spɪr]
n.
сьцябло́n., асьце́нь -я m., асьцю́к -а́m., былі́нкаf. (травы́, збо́жжа)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зача́хнуць, ‑чахну, ‑чахнеш, ‑чахне; пр. зачах, ‑ла; зак.
Змарнець, заняпасці (ад хваробы, гора і пад.). Зачахнуць у няволі. □ — Што ты, бедная дзяўчынка, Тут павісла на крыжы? Ты зачахнеш, Кацярынка, Як былінка на мяжы.Броўка.// Спыніць рост, развіццё; звяць, засохнуць (пра расліны). Калі дрэўца перасаджваюць у новы грунт, дык і яно патрабуе стараннага догляду і дапамогі. Інакш можа зачахнуць або і зусім загінуць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
źdźbło
źdźbł|o
н.
1. сцябло; саломінка; былінка;
~o zbóż/traw — сцябло збожжа/травы;
2.перан. крыху;
ani ~a — ні крошкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
марне́ць, ‑нею, ‑нееш, ‑нее; незак.
1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць. — Вы ж увесь свой век сады садзілі.., — не адступалася ад дзеда Наталька, — скажыце, што вы рабілі, калі расліна на вашых жа вачах сохла, марнела?Кулакоўскі.
2. Гібець, чахнуць (пра чалавека). [Мальвіна:] Людзі ў шчасці ды ў багацці жывуць, як мак у гародзе квітнеюць, а я марнею сабе ды сохну, як тая былінка занядбаная пры дарозе.В. Вольскі.Марнеў сын увачавідкі — нібы той лісток на бярозе, прыхоплены прымаразкам.«Беларусь».
3. Занепадаць, марна прападаць. Марнее гаспадарка. □ Так ён і марнеў, гэты кавалак [зямлі], без карысці, нават і жывёлу на ім не пасвілі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́скавыіласка́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Поўны ласкі, любві; пяшчотны. Ласкавая маці. □ Сухенькая, тоненькая, як былінка, твар увесь у зморшчынах, як печаная груша, але якая прыветная і ласкавая была гэтая бабулька!Чарнышэвіч.// Які выражае ласку, любоў, пяшчоту. Ласкавы погляд. Ласкавыя словы. □ Нарэшце з’явілася і сама Марыя Міхайлаўна. Ужо немаладая, сярэдняга росту, з прыемным і ласкавым тварам.Мяжэвіч.Адказаць не змог хлапчына На дакор дзявочы, Бо пра ўсё яму сказалі Ласкавыя вочы.Дзеружынскі.
2. Ветлівы, далікатны ў абыходжанні; прыязны. Рагіна была далікатная з твару, здатная ў постаці, спрытная да работы і ласкавая да людзей.Адамчык.Ласкавае цялятка дзвюх матак ссе.Прыказка.
3.перан. Мяккі, лагодны. Пашумліваў вецер лагодны, ласкавы.Колас.Ласкавае, спакойнае святло абедзеннага сонца залаціла пабурэлыя вершаліны бяроз і клёнаў.М. Ткачоў.
•••
Будзь ласкавыгл. быць.
На ласкавым хлебегл. хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́леср., в разн. знач. по́ле;
жы́тняе п. — ржано́е по́ле;
палі́ кні́гі — поля́ кни́ги;
палі́ капелюша́ — поля́ шля́пы;
спарты́ўнае п. — спорти́вное по́ле;
п. шчыта́ — (в геральдике) по́ле щита́;
п. дзе́яння — по́ле де́ятельности;
○ магні́тнае п. — магни́тное по́ле;
сілаво́е п. — силово́е по́ле;
бі́тае п. — шахм. би́тое по́ле;
◊ у по́лі зро́ку — в по́ле зре́ния;
п. бо́ю (бі́твы) — по́ле бо́я;
у чы́стым по́лі — в чи́стом по́ле;
шука́й ве́тру ў по́лі — ищи́-свищи́; ищи́ ве́тра в по́ле;
аднаго́ по́ля я́гады — одного́ по́ля я́годы;
адна́, як былі́нка ў по́лі — одна́, как были́нка в по́ле;
благу́ю траву́ з по́ля вон — посл. худу́ю траву́ с по́ля вон;
во́льнаму во́ля, шалёнаму п. — посл. во́льному во́ля, а шально́му по́ле;
шука́й до́лі ў чы́стым по́лі — посл. ищи́ до́ли в чи́стом по́ле
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)