socialize, BrE -ise [ˈsəʊʃəlaɪz] v. (with) мець зно́сіны (з кім-н.); сустрака́цца, быва́ць на лю́дзях

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ачарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца чэрствым; падсохнуць. Ад ветру і сонца ачарсцвела шаша, запахлі лісцем дрэвы-прысады. Пташнікаў.

2. перан. Страціць чуласць, спагадлівасць; стаць бяздушным. Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нестыка́ццабываць вельмі рэдка’ (Гарэц.), ’не быць, рэдка паяўляецца’ (драг., З нар. сл.), не стыка́цца ’не бываць’: Два дні дома не стыкалася (ТС). Звычайна адносяць да стыка́цца (гл.), адно са значэнняў якога ’быць, знаходзіцца’: Я мала стыкаюся дома (лід., Сл. ПЗБ), параўн. таксама яшчэ ст.-слав. стъкати (stъkati) ’melden’ (Саднік-Айцэтмюлер, Handwört.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абарача́ццабываць у розных мясцінах’ (Шат.), ’перакульвацца, абыходзіцца’ (Нас.), абарачывацца ’тс’ (Юрч.), абарачываць ’перакульваць, пераварачваць’ (Юрч.), абварачацца, абварачываць. Гл. варочаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пака́зваць, -аю, -еш, -ае; незак.; гл. паказаць.

Вачэй не паказваць куды (разм.) — не з’яўляцца дзе-н., у каго-н., не бываць.

Пальцам паказваць (тыкаць) на каго-што (разм.) — указваць на каго-н., хто праявіў сябе з адмоўнага боку; звяртаць увагу на што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

chadzać

незак. хадзіць, бываць (час ад часу);

chadzać do teatru — хадзіць у тэатр; бываць у тэатры

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

карпані́на, ‑ы, ж.

Разм. Марудлівая, непрацаёмкая і малапрадукцыйная работа. [Даўнар] параіў .. [Пазняку] штодзённа бываць у лесе або знаходзіць сабе каля дому якую-небудзь карпаніну. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Неастырка́цца, ныостыркатыся ’не бываць, рэдка паказвацца’ (кобр., Нар. лекс.). Да агоркнуць (гл.), остбркнуты ’спыніцца, пасяліцца, знайсці дах’ (Клім.), параўн. таксама нызасторкнуты ’не затрымлівацца’ (кобр., Нар. лекс.); паводле Мяркулавай (Этимология–1979, 175), узыходзіць да этымалагічнага гнязда з коранем *tbrk‑/*stbrk‑ ’тыкаць, піхаць’, параўн. семантычна падобнае не стыкацца ’не бываць, не затрымлівацца’: Днямі не стыкаецца дома (ТС), экспрэсіўнае значэнне ў рус. торчить ’доўга знаходзіцца, затрымлівацца дзе-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

niedoczekanie :

niedoczekanie twoje (wasze) — не бываць (быць) гэтаму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нае́зд, -ду м., в разн. знач. нае́зд;

быва́ць ~дам — быва́ть нае́здом;

н. на пешахо́да — нае́зд на пешехо́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)