бу́таль, ‑тля, м.

Разм. Тое, што і бутля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штоф¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Старая руская мера вадкасці (звычайна віна, гарэлкі), роўная 1,23 л, а таксама бутля такой ёмістасці.

|| прым. што́фны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

jeroboam

[,dʒerəˈboʊəm]

n.

бу́тля для віна́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Бу́таль. Гл. бу́тля, бутэ́лька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апле́цены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аплесці.

2. у знач. прым. Які мае аплётку (з дубцоў, дроту і пад.). У кутку стаяла вялікая аплеценая бутля. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

што́фны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да штофа ​1. Штофная бутля.

што́фны 2, ‑ая, ‑ае.

Выраблены са штофу ​2; абабіты, абцягнуты штофам. Штофная парцьера. Штофная канапа. Штофнае крэсла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́рцавеньбутля ёмістасцю 3–5 літраў’ (Жд. 2). Да гарц, горац, гарцавы (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́цатны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да воцату, уласцівы воцату. Воцатны пах. // Прызначаны для воцату, з-пад воцату. Воцатная бутля.

•••

Воцатнае дрэва — воцатнік.

Воцатная кіслата — арганічнае бясколернае рэчыва з рэзкім пахам.

Воцатная эсенцыя — назва моцнага раствору воцатнай кіслаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gąsior

м.

1. гусак;

2. бутля;

gąsior wina — бутля віна;

iść ~em — ісці адзін за адным;

jechać ~em — ехаць гужам (цугам)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мана́х1 ’член царкоўнай абшчыны, які жыве ў манастыры’, (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.), укр., рус. монах, рус. ц.-слав. монахъ, якое з с.-грэч. μοναχός ’адзінокі’ (Бернекер, 2, 75; Фасмер, 2, 649).

Мана́х2бутля’ (Ян.), рус. карэл. монах ’доўгая бутэлька з чырвоным віном’, тул. монах с рясой ’чацвяртная бутля з віном’. У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з мана́х1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)